TGViewer
STATKEVICH M STATKEVICH M @statkevichm · 2.03K subscribers
Post #27 5.05K
Дарагія сябры!

Мы з Марынай шчыра дзякуем ўсім, хто віншаваў нас з маім вызваленнем, хто прапанаваў падтрымку, хто ўсе гэтыя гады падтрымліваў нас. Для нас гэта тым болей важна, бо мы ведаем, колькі намаганняў рабіў і робіць правячы рэжым для разбурэння чалавечай салідарнасці. У зняволенні адмыслова навучаныя супрацоўнікі перыядычна казалі мне, што "на волі пра мяне ўжо ўсе забыліся, што я нікому там не патрэбен". Я адказваў, што, калі нават гэта і так, то што гэта мяняе ў маёй пазіцыі? Але, насамрэч, ніколі не верыў у сваю "непатрэбнасць", бо адчуваў вашую падтрымку і калі лісты да мяне яшчэ даходзілі (ведаю, што многія людзі заплацілі за салідарнасць сваёй уласнай свабодай), і тады, калі апынуўся на 3 гады ў поўнай інфармацыйнай ізаляцыі. Бо ваша цеплыня ахутвала мяне. І я адчуваў яе амаль фізічна.
Чым болей ўлада баіцца "свайго" народа, тым болей яна сіл і сродкаў скіроўвае на тое, каб знішчыць салідарнасць паміж людзьмі, ператварыць іх у статак запалоханых адзіночак. Але, як мы пераконваемся зараз, гэтыя намаганні апынуліся беспаспяховымі. Бо салідарнасць была закладзена ў нас на ўзроўні інстынктаў мільёны гадоў таму, калі нашы продкі яшчэ не былі нават пралюдзьмі. Гэтак жа, як клопат пра дзяцей, напрыклад. І ніхто не ў стане гэта разбурыць. Інакш бы мы проста пераслалі быць людзьмі. Сапраўднымі людзьмі...

І кожны раз так кранальна, так шчымліва ў сэрцы, калі незнаёмыя людзі (і гэта ў нашай ушчэнт "зачышчанай" краіне!) віншуюць, нават плачуць, убачыўшы нас разам. Аж да слёз на нашых вачах.

Дзякуй вам, Людзі!

Але вельмі балюча хвалюе як шмат людзей яшчэ застаюцца ў зняволенні. Памятаем пра іх, падтрымліваем іх родных, робім ўсё дзеля іх вызвалення!

Свабоду ўсім палітвязням!

Мікалай Статкевіч
  • ❤ 384
  • 👍 28
  • 💯 16
  • 🤝 11
  • ❤‍🔥 6
  • 🥰 4
  • 🤮 3
  • 🤗 2
  • 👏 1
More from @statkevichm
  1. Sep 19, 2026ПРАМОВА Г. С. ТАРАЗЕВІЧА перад Вярхоўным Саветам 19.09.1991г. Паважаны Вярхоўны Савет! Пры…
  2. Sep 19, 2026ПАТРЫЁТ 35 гадоў таму Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэньне зацвердзіць у яка…
  3. Sep 17, 2026ПРАВІЛА ГАНДЛЮ Як і многія беларусы, учора я радаваўся вызваленню чарговай групы палітвязн…
  4. Sep 15, 2026НЕ РАЗМАЎЛЯЙЦЕ З "ВІНЦІКАМІ" Зараз на волі апынуліся сотні палітвязняў, якія асвойваюцца ў…
  5. Sep 7, 2026Тагачасныя ўлады адпомсцілі ўсім афіцэрам-патрыётам, якія сваім публічным крокам прымусілі…
  6. Sep 7, 2026ТРЫ НАГОДЫ ДЛЯ АДНАГО СВЯТА Дата 8 верасня неаднойчы была знакавай у беларускай вайсковай…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →