TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.19K subscribers
Post #16636 430
Сядзібу Грабніцкіх у Арэхаўне Ушацкага раёна зноў прадалі за адну базавую. Гэтым разам уладальнікам гістарычнага аб'екта стаў грамадзянін ЗША, які даўно жыве ў Беларусі.

Паколькі пакупнік быў адзіным удзельнікам таргоў, купля каштавала ўсяго адну базавую адзінку, да якой дадалі 5%. Выніковая сума склала 47,25 рубля. Разам з домам новы гаспадар атрымаў права арэнды прылеглага ўчастка да 2070 года і абавязак правесці рэканструкцыю за пяць гадоў.

Паводле слоў новага ўладальніка, у найбліжэйшы год ён плануе проста ўратаваць аварыйны будынак ад канчатковага разбурэння і закансерваваць яго. І толькі пасля гэтага будзе вырашацца далейшы лёс сядзібы — ці стане яна музеем, галерэяй або гатэлем.

Сам аб'ект — цагляны дом 1840 года пабудовы ў стылі позняга класіцызму. Сядзіба плошчай 510 квадратных метраў размяшчаецца на беразе возера і акружаная зарослым паркам. Нягледзячы на аварыйны стан, у будынку дагэтуль захаваліся калоны, арачныя вокны і прыгожы балкон. Да рэвалюцыі 1917 года сядзібай валодаў шляхецкі род Грабніцкіх, у ваенныя гады тут размяшчаўся шпіталь, а пазней — мясцовая школа. З 1990‑х гадоў будынак пустуе.

Гэта ўжо не першая спроба ўратаваць гістарычную спадчыну.
Яе ўжо двойчы спрабавалі перадаць прыватным уласнікам. У ліпені 2020 года яе за 28 рублёў набыло мінскае сяльгаспрадпрыемства «Азёры-Агра», якое планавала адкрыць там музей і кавярню. Аднак у 2021 годзе Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры звярнулася ў Генпракуратуру: зямельныя і будаўнічыя работы вяліся без зацверджанага праекта зон аховы і навуковай дакументацыі. Улетку 2024 года тэрмін, адведзены на аднаўленне, скончыўся, і аб’ект вярнулі дзяржаве.

У лютым 2025 года маёнтак зноў прадалі — гэтым разам за адну базавую адзінку, або 40 рублёў. Уласніцай стала жыхарка Мінска, якая павінна была аднавіць сядзібу за тры гады. Аднак у верасні 2026 года аб’ект зноў унеслі ў спіс невыкарыстоўванай маёмасці.

Крыніца

Цікава, а гэты «беларускі амерыканец» раптам не Андрэй Запольскі, уласнік і заснавальнік парку гісторыі «Вялікае княства Сула»? Нядаўна яго кампанія набыла і пачала рэканструяваць іншую шляхецкую сядзібу ў Опсе.

#сядзібы #аўкцыёны #Арэхаўна
  • ❤ 7
  • 👍 7
  • 🤬 2
  • 🙏 2
More from @spadczyna
  1. Sep 30, 2026Раскрытыя ў час рэстаўрацыі фасады Залатой брамы ва Уладзіміры выклікалі спрэчкі сярод гар…
  2. Sep 30, 2026Як бы маглі выглядаць барочныя храмы Беларусі ў сваім барочным каларыце. Крыніца #касцёлы…
  3. Sep 29, 2026Post #16619
  4. Sep 29, 2026У вёсцы Расла аднавілі прыдарожную капліцу, якую ў 2025 годзе збіла машына. Нуль з дзесяці…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →