TGViewer
Спадчына Спадчына @spadczyna · 3.18K subscribers
Post #16630 522
Раскрытыя ў час рэстаўрацыі фасады Залатой брамы ва Уладзіміры выклікалі спрэчкі сярод гараджан.

Комплекснае абнаўленне знакамітага помніка XII стагоддзя і аб’екта спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА пачалося ўлетку 2023 года. Цюменскі падрадчык «Дызайн-2000» мусіў завяршыць працы да канца 2025 года. Аднак з-за павелічэння аб'ёмаў (дадаліся рэстаўрацыя контрфорсаў, мантаж вентыляцыі і электраабагрэў даху) дэдлайн вонкавых прац афіцыйна перанеслі на кастрычнік 2026 года, а агульны каштарыс вырас са 139 да 180 мільёнаў расійскіх рублёў. Унутраныя ж працы па аднаўленні фрэсак запатрабавалі асобнага кантракта яшчэ на 50 мільёнаў і расцягнуцца да кастрычніка 2027 года.

Пакуль чыноўнікі карэктуюць каштарысы, з брамы пачалі паступова здымаць будаўнічыя лясы. Раскрыты фасад адразу выклікаў неразуменне ў мясцовых жыхароў з-за рэзкага кантрасту колераў і фактур, які яны назвалі «лапікавым».

Аднак з метадалагічнага пункту гледжання рашэнне пакінуць адкрытымі пацямнелы арыгінальны белы камень XII стагоддзя з'яўляецца абсалютна слушным. Гэта наглядна дэманструе гісторыю яго перабудоў. Праўда, тут выглядае, што аўтэнтычны камень толькі перацерты чымсьці закаляраваным у светла-шэры колер.

Падчас перадпраектных даследаванняў у міжвежавых прыбудовах археолагі раскрылі магутны слой пажару 1238 года і знайшлі гліняныя ядры мангольскіх кідальных машын. На адным са снарадаў нават захаваўся адбітак імпартнай бавоўны з рэшткамі гаручага жывёльнага тлушчу, што даказвае выкарыстанне манголамі складаных азіяцкіх аблогавых тэхналогій пры штурме горада.

Крыніца 1
Крыніца 2
Крыніца 3
Крыніца 4

#Уладзімір #Залатыявароты #рэстаўрацыя #археалогія #Расія
  • ❤ 4
  • 🤔 4
  • 😁 3
  • 🤯 1
More from @spadczyna
  1. Sep 30, 2026Сядзібу Грабніцкіх у Арэхаўне Ушацкага раёна зноў прадалі за адну базавую. Гэтым разам ула…
  2. Sep 30, 2026Як бы маглі выглядаць барочныя храмы Беларусі ў сваім барочным каларыце. Крыніца #касцёлы…
  3. Sep 29, 2026Post #16619
  4. Sep 29, 2026У вёсцы Расла аднавілі прыдарожную капліцу, якую ў 2025 годзе збіла машына. Нуль з дзесяці…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →