TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 988 subscribers
Post #95 1.05K
Бяспека на Дні Волі.

Кожны, хто адзначае Дзень Волі - мае выбар, як гэта зрабіць.

Ёсць людзі, якія могуць выйсці на вуліцы і плошчы вольнага свету пад бел-чырвона-белым сцягам з адкрытым абліччам і запосціць віншаванне ў сацсетках.

Ёсць тыя, хто вымушаны хаваць твар, каб не быць апазнанымі, і каб іх сваякі ў Беларусі не пацярпелі. У тых краінах, дзе заканадаўства дазваляе з'яўляцца на мітынгах і шэсцях у медычных масках альбо з павязанымі хусткамі ды ў акулярах - такі ўдзел магчымы.

Ёсць тыя, хто ня можа далучыцца да шэсця, але можа падтрымаць адзначэнне Дня Волі падрыхтоўкай альбо данатам - у вольным свеце, у адрозненні ад Беларусі, гэта можна зрабіць бяспечна. То падтрымлівайце!

Рэжым Лукашэнкі баіцца беларусаў і асабліва баіцца Дня Волі. Рэжым рыхтуецца і "прымае меры". У такі дзень варта быць асцярожным - але не баяцца.

У Беларусі Дзень Волі можна бяспечна адзначыць у царкве, касцёле альбо малітоўным доме - тым больш што ў рыма-каталікоў і грэка-каталікоў, а таксама ў пратэстантаў і праваслаўных Канстантынопальскага патрыярхату 25 сакавіка - свята Дабравесця.

У гэты дзень Бог абвясціў Марыі, што ў яе народзіцца Збаўца свету - і менавіта ў гэты дзень Ісус быў зачаты Духам Святым.

Маліцца за Беларусь на Дабравесце па-беларуску ніхто не забароніць - ані ў Беларусі, ані за яе межамі.

У Дзень Волі можна на вуліцы альбо ў транспарце гучна размаўляць па-беларуску. Усміхацца ўсім людзям вакол. Абдымацца з сябрамі і блізкімі. Віншаваць адзін аднаго. Дзяліцца надзеяй.

Радасць і надзею забараніць немагчыма!

Нарэшце, ніхто не забароніць адзначыць Дзень Волі дома, у сям'і, з сябрамі. Самае важнае ў гэты дзень за святочным сталом могуць сказаць адзін аднаму таты і мамы, сыны і дочкі, браты і сёстры - сам-насам.

Мы вольны народ, і воля - у нашых сэрцах. Ніхто і ніколі ня вырве яе з нашых грудзей.

З Днём Волі, сябры! Натхнім беларусаў!

Жыве Беларусь!
  • ❤ 66
  • 👍 7
  • 🙏 6
More from @seviarynets
  1. Oct 1, 2026Асцярожна з беларусамі! Бульба - выбухае! Часам пра беларускі характар кажуць так: “Бульба…
  2. Sep 29, 2026У чацвер 8 кастрычніка" а 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa 6a) у Варшаве адбу…
  3. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
  4. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  5. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  6. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →