Вызваленне 250 беларускіх палітвязняў - магутны ўдых волі для Беларусі.
15 самых небяспечных для сябе зняволеных рэжым дэпартаваў, але абсалютная большасць "экстрэмістаў" пакінутая ў Беларусі. Гэта вялікі крок наперад. Вялікі дзякуй настойлівасці ЗША!
Валянцін Стэфановіч выйшаў да людзей у Вільні з бел-чырвона-белым сцягам на плячах.
Эдуард Пальчыс абсалютна ясна і спакойна выступаў у стрымах у вечар вызвалення, нібы ў студыі дэбатаў - як і не было гадоў турмы.
Хлопцы трымаюць спіны, плечы разгорнутыя - не зламалі! У такія моманты ганарышся, што ты таксама беларус.
Кацярына Андрэева запаліла эфір абяцаннем змагацца за свабоду каханага мужа.
Мікіта Залатароў падзякаваў Богу - бо так, як і я калісьці ў ягоным узросце, знайшоў Госпада ў турме.
І як сімвалічна, што вызваленне адбылося напярэдадні Дня Волі!
Беларусы глядзяць навіны з Ірана, Венесуэлы, Кубы, Літвы, Беларусі. Беларусы ўдыхаюць свабоду напалам з дымам і горыччу - і ўсё-такі дыхаюць глыбей.
Вясна ідзе. Дзень Волі набліжаецца!
Post #92
1.23K

- ❤ 65
- 🙏 18
- 💯 7
- 👍 5