TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 988 subscribers
Post #90 957
Магілёўская следчая турма, травень 2021 года, перад самым "судом".

Выклікаюць з камеры, вядуць да намесніка начальніка.

- Северінец, інформірую: ставім вас на профілактіческій учёт как склонного к экстремістской і іной деструктівной деятельності.

Экстрэмісцкі "прафулік" вешаюць практычна ўсім "палітычным", асуджаным па адпаведных артыкулах. Улік - гэта "жоўтая бірка"; асобны даклад, абмежаванні на ліставанне і спатканні, забарона наведваць спартовыя мерапрыемствы, часам царкву ці бібліятэку (у розных калоніях па-рознаму), асаблівая ўвага адміністрацыі, пастаянныя дачэпкі і, канечне, ШІЗА. "Жаўтабірачнікі" падлягаюць "адстрэлу" ў лагерах і турмах. Але тут парушэнне працэдуры: у мяне яшчэ не было "суда".

- А што гэта вы парушаеце свой закон, - кажу ім. - Мяне ж яшчэ нават не асудзілі вашым "судом", які яшчэ прафілактычны ўлік?

- Много текста, Северінец. Распішітесь.

- Ня буду я нідзе распісвацца. Вы самі парушаеце закон.

- Ещё поговоріте тут, Северінец.

- А што тут гаварыць? Усе, хто парушае закон, адкажуць у адпаведнасці з законам.

- Что-о?! Вы угрожаете адміністраціі?! Так. Ещё плюс профучёт, номер трі. Склонен к нападенію на адміністрацію, захвату заложніков і іным проявленіям агрессіі.

Карацей, мне зашчыкнулі на руках кайданкі: цяпер усе перамяшчэнні па турме - толькі так. На суд штодня выводзілі з сабранымі рэчамі - у кайданках з валізкамі па ўсіх калідорах і пераходах гэта той яшчэ квэст. Адцяпер і да снежня 2025 года я - асабліва небяспечны.

У Гарадзенскай турме канвой найперш пацікавіўся: за што трэці прафулік? Так і так, кажу.

- Понятно. Много разговарівал.

Ну ня любяць у турме "много текста".
  • 🤬 47
  • ❤ 6
  • 🙏 5
  • 🤔 2
More from @seviarynets
  1. Oct 1, 2026Асцярожна з беларусамі! Бульба - выбухае! Часам пра беларускі характар кажуць так: “Бульба…
  2. Sep 29, 2026У чацвер 8 кастрычніка" а 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa 6a) у Варшаве адбу…
  3. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
  4. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  5. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  6. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →