TGViewer
Павел Севярынец Павел Севярынец @seviarynets · 988 subscribers
Post #83 1.26K
У чэрвені 2024 года ў Гарадзенскай турме мне ветліва прапанавалі супрацоўнічаць з адміністрацыяй.

Прапанова была зроблена на "камісіі" - гэта калі турэмнае начальства збіраецца ў адмысловым кабінеце, а вязняў аднаго за адным заводзяць у той кабінет, разглядаюць паперы, аформленыя за якое-небудзь парушэнне - і прызначаюць пакаранне.

Само сабой, да прапановаў, якія гучаць у гэтым кабінеце пад уключаную камеру, вязні ставяцца ўважліва - бо следам за тваім адказам гучыць вырак начальніка.

- Северінец, тут у вас рапорт за нарушеніе формы одежды. Нарушаете. Плохо... Не хотіте ісправляться. Вот что с вамі делать?..

Начальнік запытальна аглядвае сваю каманду. Маўляў, безнадзейны выпадак. Афіцэры грэбліва крывяць вусны, тыпу, гэтага рэцыдывіста хіба што магіла паправіць.

- Слушайте, вы же работалі журналістом. Напішіте нам что-нібудь для "Трудового путі".

Стоп. Прыехалі.

- Грамадзянін начальнік, я ж экстрэміст. Як я магу што-небудзь напісаць, ды яшчэ ў газету Дэпартамента выканання пакарання!

- А вы попробуйте, - лагодна працягвае начальнік. - Мы, еслі что, отредактіруем.

- Мае кнігі прызналі экстрэмісцкімі, - кажу. - А ўявіце, што будзе, калі прызнаюць хаця б адну публікацыю ў "Трудовом путі"!

- Ды вы хоть стіхі напішіте, - пачынае губляць цярпенне начальнік. - Мы ж знаем, умеете.

- Грамадзянін начальнік...

- Да, нет?

- Не.

- Десять суток ШІЗО. Ідіте, подумайте.

Думаў я, карацей, да канца жніўня. Камісія за камісіяй. Суткі за суткамі. Дзяжурны пры абходзе камераў ШІЗА прыязна цікавіўся, ці ня ціснуць на мяне сцены. Начальнік паглядваў пільным вокам. Былі створаныя ўсе ўмовы, каб добра абдумаць прапанову. У выніку "Трудовой путь" застаўся без карэспандэнта.
  • 😁 33
  • 🙏 24
  • 🤝 12
  • 🤗 6
  • 😱 3
More from @seviarynets
  1. Oct 1, 2026Асцярожна з беларусамі! Бульба - выбухае! Часам пра беларускі характар кажуць так: “Бульба…
  2. Sep 29, 2026У чацвер 8 кастрычніка" а 19.00 у Беларускім Моладзевым Хабе (Dożynkowa 6a) у Варшаве адбу…
  3. Sep 28, 2026Сікорскі і Рыжанкоў. У чаканні вайны ў кожнай нацыі абвастраецца нацыянальны эгаізм. Калі…
  4. Sep 27, 2026Вялізная падзяка беларусам Італіі за цудоўную сустрэчу ў Фларэнцыі! Удзячны Народнай амбас…
  5. Sep 25, 2026Распавёў Глафіры Жук з "Белсату" пра аднаўленне Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі і падры…
  6. Sep 24, 2026Як беларусам называць сваіх дзяцей, каб яны выраслі геніямі? Бярэм топ-100 знакамітых бела…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →