Удзельнічаю ў падрыхтоўцы Дня Волі - і разумею, наколькі моцна ўсё змянілася пасля 2020 года.
Большасць людзей, якія рыхтуюць сёлета святкаванне па ўсім свеце, для мяне незнаёмыя. Але размаўляюць па-беларуску. Думкі - цвярозыя, смелыя, ясныя. Падыходы тэхналагічныя, медыйныя. Нам, канечне, хочацца ідэалу тут і цяпер, але паверце: тое, што ў беларусаў ёсць цяпер сумарна па ўсім свеце, параўнальна з найвышэйшымі ўздымамі да 2020 года у самой Беларусі.
Гаманю з беларусам з прыгараду Сіэтла - і высвятляецца: на канцэрт Лявона Вольскага тут былі сабраўшыся 100 чалавек, на "Дранік-фэст" - 150, і дранікаў усім не хапіла. І гэта край свету, 8500 кіламетраў ад Беларусі!
У беларусаў Беластоку на Дзень Волі - дзясятак шматлюдных акцыяў, ад шэсця да набажэнства. Афіша не змяшчаецца на экране кампутара.
Да Дня Волі, ужо цяпер вядома, рыхтуюцца сотні канцэртаў, віктарынаў, паказаў фільмаў, спектакляў, прэзентацыяў, выставаў ад Сіднэя да Ванкувера. Не выключаю, што да 25 сакавіка лік вядомых івэнтаў пойдзе на тысячы.
Post #81
1.09K

- ❤ 66
- 🙏 5
- 👍 4
- 🔥 2
- ⚡ 1