Непараўнальны Паша Вінаградаў, найлепшы віленскі цырульнік, прыехаў да нас дахаты - і хутка ды якасна зрабіў стрыжку. Усё адпаведнае снадзіва з сабой у вялікім заплечніку колеру хакі, аранжавыя акуляры, навушнікі - і, канечне, фірмовы вінаградаўскі настрой, заўсёдныя жарцікі ды пазітыўчык, якія не вынішчыць ніякай турме.
І хай на вуліцы дождж, а ў Беларусі рэжым - два зэкі з Гарадзенскай крытай у Вільні згадваюць "ночы, поўныя вагню", і прымаюць эміграцыю як новую захапляльную вандроўку на шляху дахаты.
Тут што важна - каб беларусы падтрымлівалі адзін аднаго. Укладалі ў супольнасць. Навошта мне ісці стрыгчыся ў цырульню на Краснухе, дзе відалая кабета па-руску распавядае мне, какой харошый в Беларусіі прэзідзент і што вы, беларусы, канцы та канцоў, не панімаіце сваяво шчасцья?
Што можна набыць у беларусаў - набывайце у сваіх. Калі хочаце падтрымаць - падтрымайце беларусаў. Калі трэба пастрыгчыся - пішыце ў прыват Пашу Вінаградаву.
Наша мара - вярнуцца ў Беларусь, дзе беларус беларусу будзе беларус.
Post #122
926

- ❤ 68
- 👍 19
- 👎 2
- 🙏 2