У суботу 18 красавіка а 17.30 у Беларускім доме па Vilniaus 20 адбудзецца сустрэча “Беларускі рух у Вільні. Асобы і падзеі”.
Распавяду пра найбольш значных гістарычных асобаў, якія развівалі беларускі рух у Вільні – ад Кастуся Каліноўскага і Францішка Багушэвіча да братоў Луцкевічаў, Адама Станкевіча, Казіміра Сваяка, Наталлі Арсенневай.
Якую ролю выконвала ў беларускім руху Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя?
Якія мясціны ў Вільні самыя значныя для беларускага руху? Топ-12.
Якія формы беларускага руху ў Вільні варта аднавіць і выкарыстоўваць сёння нам?
Чакаюцца выступы запрошаных гасцей.
Удзельнікам таксама будзе прапанавана ўдзельнічаць у шэрагу надзённых беларускіх справаў.
А завершыць сустрэчу адмысловая віктарына з прызамі, сярод якіх – Біблія на беларускай мове.
Запрашаю!
Post #120
971

- ❤ 36
- 👍 6
- 🔥 5
- 🙏 2
- 🌭 1