TGViewer
Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі @serebro2020 · 71 subscribers
Post #705 192
24.08.2022. Яр. ПалітРада Вольнай Серабранкі:


Віншуем сяброў з Днём Незалежнасці.



Ведаем, што ўсё будзе добра, Краіна пераможа балота. Мабыць, ня хутка, але 100%.

І ў гэты дзень мы паглядзім на стан нашай барацьбы і незалежнасці:



Як казаў ЯрВасіліч 😼 яшчэ ў верасьні 20га:

Калі параўноўваць з Украінай, то не з апошнім майданам, а хутчэй з барацьбою УПА 40-70х.



Гэтыя хлопцы і дзяўчынкі змагаліся не маючы тылу, але маючы ворага — нямецкую і радзянскую імперыі + маючы "бандэраўскія банды", створаныя з супрацоўнікаў НКВД і здрадзіўшых паплечнікаў, якія прыкідваліся сваімі, і тым рабілі дрэнную славу паўстанцам. Яны рабавалі, гвалцілі і забівалі мясцовае насельніцтва і спрабавалі выйсці шляхам прапановы супрацы з сапраўднымі паўстанцамі.



Шляхам доўгай бескампраміснай барацьбы яны хоць і былі знішчаныя як вайсковыя фармаванні, але былі тым падмуркам, на якім сфармавалася Украінская Нацыя. Гэты падмурак сфармаваў тое, што забяспечыла паразу ворагу ў 2014м — нацыянальна арэнтаваныя супольнасці ва ўсіх колах і мясцовасцях. Нацыянальна арыентаваную моладзь , палітыкаў і г.д. .. увогуле гэта была ня першая спроба майдану, але яна атрымалася.



Ці была б не паспяховай беларуская рэвалюцыя 20га, калі б Гарадзенская і Берасцейская вобласці цалкам, разам з мясцовым урадам падтрымалі наш "майдан"? Калі б мясцовы "беркут" выказаў прабачэнні і паўстаў на бок народа?

Але ў нас такога не было. Бо яшчэ мы на ранейшым этапе.



Але! Не ўсе так кепска.

Праціўнік нас ацэньвае добра. Лепш, чым мы самі:

На нас накіраваныя самыя вялікія страхі маскоўскай мадэлі.

1) Мы (з народамі-сябрамі) амаль захапілі і амаль зьнішчылі маскву.

2) Мы не аднойчы паўставалі і дапамагалі тым, хто імкнуўся яе знішчыць

3) Мы былі асновай першай дэмакратычнай дзяржавы

4) Мы, як і Кіеў — гэта аснова, а масква толькі намагаецца скрасці праект Русі

5) Мы (+ Кіеў) — першакрыніца іх мовы

6) Таксама мы: Берасцейскія і землі Гародні + Галіччына = першае Руське каралеўства.

7) Мы свядомыя, Мы цвёрдыя, Мы моцныя.



Вораг імкнецца пазбавіць нас нашай рэчаіснасці таму:

1) Першай атэістычнай, пазбаўленай нацыянальнай ідэнтычнасці — цалкам без падмурка — павінна была стаць менавіта бсср

2) Беласток і Вільня адышлі да Польшы і Літвы (Недаацанілі іх — таму Літве добра пашанцавала).

3)У нас таксама быў галадамор

4) Масква баіцца свядомасці і заўжды будзе падтрымліваць і падтрымлівае тых, хто яе знішчае, бо страшна ж. І Смаленск наш 😼



Таму так, рэваюцыя будзе патрабаваць багата часу, але ў нас значна лепшыя ўмовы. Давайце зробім параўнанне:

1) Рым, напалохаўшыся пагрозы Карфагену, знішчыў яго ўшчэнт (а мы жывыя)

2) Мы (нягледзчы на стагоддзі сістэмнага знішчэння беларусаў) здолелі стварыць сапраўдную пагрозу змены ўлады. Амаль як змена ўлады ў Маскве нашымі продкамі 😼

3) Мы маем большую падтрымку чым УПА ў 50-70х

4) Мы маем цяпер "беларускае лоббі" па ўсім свеце, і яно па патэнцыйным уплыве блізкае да яўрэйскага.

5) Мы маем, у адрозненьні ад Ізраіля, тэрыторыю, на якой жыве нашае насельніцтва.

6) У адрозненні ад УПА мы ваюем не з 2 імперямі, а з 1 ценню ад імперыі, якая паступова знікае пад Украінскім сонцам

7) Мы ўжо здолелі ня толькі дапамагчы сябе, але і ўся нашая структура дапамогі адразу уключылася ў дапамогу ўцекачам з Украіны. Законы, выбітыя "крывёю і потам" дзеля сябе, былі за пару дзён адаптаваныя для ўкраінскіх уцекачоў.

8 ) Мы, тыя каго знішчалі некалькі стагоддзяў - усё ж такі нашчадкі ВЯЛІКАГА Княства Літоўскага. І будучы амаль знішчанымі як нацыя, выратавалі шмат жыццеў. І пакуль мы тая костка ў горле галіяфа, якая пагражае яго жыццю.

8а) Таму нашыя валанцёры закрываюць тыл украінскім сем'ям, а іх хлопцы (і нашыя таксама) маюць магчымасць ваяваць, значна менш думаючы пра небяспеку сваіх дачок і дружын.

(Ва Украінцаў таксама добрыя валанцёрскія рухі, але яны скіраваны на дапамогу фронту).


Частка 1, Частка 2.
Разам 2 часткі ў тэлеграф (з пад vpn ці за межамі РБ)
Telegram Вольная Серебрянка 24.08.2022. Яр. ПалітРада Вольнай Серабранкі: Віншуем сяброў з Днём Незалежнасці. Ведаем, што ўсё будзе добра, Краіна пераможа балота. Мабыць, ня хутка, але 100%. І ў гэты дзень мы паглядзім на стан нашай барацьбы і незалежнасці: Як казаў ЯрВасіліч…
  • ❤ 3
  • 👍 3
More from @serebro2020
  1. Jan 15, 2026ЗАЯВА Ў ПАДТРЫМКУ ІРАНСКАГА НАРОДУ Беларускія супольнасьці і асобы, ніжэй падпісаныя, падт…
  2. Sep 12, 2025"Я яшчэ не глядзеў блогасферу, я яшчэ не ўяўляю што з сябе сенняшняя інфармацыйная прастор…
  3. Feb 28, 2025Мы падтрымліваем стварэнне Еўрапейскага Абароннага Альянсу краін ЕС і Украіны і разглядаем…
  4. Dec 20, 2024Рада Вольнай Серабранкі не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Сакартвэла, якія адбыліс…
  5. Dec 5, 2024Зварот ад супольнасці беларусаў да краін ЕС і ЗША Мы, прадстаўнікі супольнасці беларусаў (…
  6. Dec 5, 2024Гартая старонкі архіваў. Лакацыя - адная з Серабранак. Марш. Сёння - але ў 2020м
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →