TGViewer
Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі @serebro2020 · 71 subscribers
Post #783 134
Рада Вольнай Серабранкі не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Сакартвэла, якія адбыліся 14 снежня 2024 года. Гэтыя выбары, упершыню ў гісторыі краіны, прайшлі безальтэрнатыўна, што з'яўляецца грубым парушэннем асноўных дэмакратычных прынцыпаў. Больш за тое, выбары прэзідэнта Сакартвэла былі арганізаваны парламентам, які не быў абраны грамадзянамі краіны. Паводле сведчанняў міжнародных назіральнікаў, ранейшыя парламенцкія выбары былі сфальсіфікаваныя. Супраць гэтага парламента пратэстуе значная частка нашых сяброў —  картвэльскага народу.

З улікам ціску на грамадства з боку прарасійскіх сіл, прымянення гвалту і адсутнасці шырокага ўдзелу грамадзян, дадзены выбарчы працэс немагчыма лічыць легітымным. Ён не адлюстроўвае волю народа і супярэчыць прынцыпам справядлівасці і празрыстасці.

Гэта галасаванне, пазбаўленае дэмакратычных гарантый, падрывае ранейшыя дасягненні Сакартвэла ў пабудове дэмакратычных інстытутаў і вяршэнства закона.

Мы выказваем салідарнасць з грамадзянамі Сакартвэла, якія маюць права на свабоднае волевыяўленне, і падтрымліваем іх у імкненні да дэмакратычнай і свабоднай будучыні.

З павагай,
Рада Вольнай Серабранкі
  • ❤ 1
More from @serebro2020
  1. Jan 15, 2026ЗАЯВА Ў ПАДТРЫМКУ ІРАНСКАГА НАРОДУ Беларускія супольнасьці і асобы, ніжэй падпісаныя, падт…
  2. Sep 12, 2025"Я яшчэ не глядзеў блогасферу, я яшчэ не ўяўляю што з сябе сенняшняя інфармацыйная прастор…
  3. Feb 28, 2025Мы падтрымліваем стварэнне Еўрапейскага Абароннага Альянсу краін ЕС і Украіны і разглядаем…
  4. Dec 5, 2024Зварот ад супольнасці беларусаў да краін ЕС і ЗША Мы, прадстаўнікі супольнасці беларусаў (…
  5. Dec 5, 2024Гартая старонкі архіваў. Лакацыя - адная з Серабранак. Марш. Сёння - але ў 2020м
  6. Dec 2, 2024Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвэла Паважаная спадарыня Прэзідэнт, дарагія сябры, бра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →