Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвэла
Паважаная спадарыня Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвэла!
Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю. Ваша рашучасць абараняць суверэнітэт і імкненне стаць часткай еўрапейскай сям'і натхняюць нас, бо мы таксама змагаемся за вызваленне нашай радзімы ад аўтарытарызму і чужога ўплыву.
Ваша сіла духу з'яўляецца прыкладам для ўсіх, хто імкнецца да светлай будучыні.
Сёння, калі над нашымі краінамі навісла пагроза з боку тых, хто хоча знішчыць свабоду, мы заклікаем аб'яднацца ў барацьбе супраць дыктатуры і імперыялізму. Разам мы можам пабудаваць свет, дзе будуць паважацца правы чалавека, нацыянальная ідэнтычнасць і імкненне да незалежнасці.
Мы, беларусы, высока цэнім культурную спадчыну Сакартвэла і натхняемся вашай рашучасцю ісці сваім, незалежным шляхам. Мы ўпэўненыя, што разам мы здолеем пераадолець усе цяжкасці, каб нашы дзеці жылі ў свеце, дзе пануюць дэмакратыя, справядлівасць і сяброўства народаў.
Жыве Беларусь! საქართველოს გაუმარჯოს!
З павагай, ПалітРада Міжнароднай Супольнасці Вольнай Серабранкі
Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert
Далучыліся:
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
Блок "Салідарнасць" - партыі "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"
Канал аб'яднання пратэстнага руху "МенскРазам!"
Малінаўка і суседзі (і канал і актывісты Малінаўкі)
Рух "Водители" @drivers_97
Празрысты Магілёў
Мозырь для Жизни
Канал "Вестнік Міхеева"
Ініцыятыва "ШОС" - Штаб Аб,яднаных сіл
Минск Новости (Менскі канал ініцыятывы "Краіна для жыцця")
Суполка актывістаў з Беларусі (пажадалі захаваць ананімнасьць)
Беларускі моладзевы хаб (Беларуская Прастора Робім разам)
Litvinai, VšĮ
Актывісты:
Elisabeth Chigrin
палітвязень Ілля Міронаў
Паэт і палітвязень Анатоль Хіневіч
Праваабаронца Антон Малкін
Вольга Карач - беларускі палітык, грамадская дзяячка
Актывістка і журналістка Bella Fox
мовамі ge / en https://bel1.info/2024/12/02/zvarot-da-naroda-i-prezidenta-sakartvello-bel-en-ge/
UPD 09.12.2024: Даслана на мэйл і інстаграм спадарыні Саломе Зурабішвілі
Post #779
3.12K