TGViewer
Channel Public Channel
Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі

Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі

@serebro2020

Новости и события от экстремистов Серебрянки. Разумеется, с любовью🔥

Сачыце за навінамі на нашым сайце https://bel1.info

Обратная связь: @serebro_editorbot


Звесткі аб перасоўваньні варожай тэхнікі, вайскоўцаў і інш - праз бот: @Belarus2022_bot
Subscribers
71
Photos
397
Videos
80
Links
148
Recent Posts 18 shown
Post #786 318
ЗАЯВА Ў ПАДТРЫМКУ ІРАНСКАГА НАРОДУ

Беларускія супольнасьці і асобы, ніжэй падпісаныя, падтрымліваюць вызвольную барацьбу іранскага народа і зьвяртаюцца да ўрадаў вольных дзяржаваў:

Заклікаем да прынцыповай падтрымкі і рашучых дзеяньняў, каб спыніць гвалт і не дапусьціць умацаваньня рэжыму, які дзесяцігодзьдзямі прыгнятае грамадзтва. Просім прыняць усе неабходныя захады дзеля абароны жыцьця і правоў грамадзян Ірану.

Міжнародная Супольнасьць Серабранкі
____
STATEMENT IN SUPPORT OF THE IRANIAN PEOPLE

Belarusian communities and individuals, undersigned, support the Iranian people’s struggle for liberation and address the governments of free nations:

We call for principled support and decisive action to stop violence and to prevent the consolidation of a regime that has oppressed society for decades. We urge you to take all necessary measures to protect the lives and rights of the citizens of Iran.

International Serabranka Community


Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert
  • 👍 1
Post #785 85
"Я яшчэ не глядзеў блогасферу, я яшчэ не ўяўляю што з сябе сенняшняя інфармацыйная прастора ўяўляе. За пяць год я цалкам быў выключаны, хоць я і стараўся неяк сачыць па часопісам, па аповедам іншых людзей – што адбываецца. Я хачу перш за ўсё аглядзецца. Так, я буду ўзнаўляць свае сацсеткі і планую далей займацца палітычнай адукацыяй беларусаў." М. Дзядок
  • 👍 2
Post #784 264
Мы падтрымліваем стварэнне Еўрапейскага Абароннага Альянсу краін ЕС і Украіны і разглядаем гэта як неабходны крок да забеспячэння бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне. Мы перакананыя, што ў будучыні Беларусь, вызваліўшыся ад рэжыму, таксама зможа далучыцца да гэтага абароннага партнёрства як частка свабоднай і дэмакратычнай Еўропы.

Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі,
Рэдакцыя SJ, SJRD
і іншыя


Statement on Support for Ukraine and the European Alliance

We support the creation of the European Defense Alliance of EU countries and Ukraine and view it as a necessary step toward ensuring security and stability in the region. We are convinced that in the future, Belarus, once freed from the regime, will also be able to join this defense partnership as part of a free and democratic Europe.

The International Community of Free Serabranka,
SJ Editorial Office, SJRD

Прыяднацца можна, як заўжды, праз тэлеграмм: @yarbert або сігнал +37060729337 (і таксама рэпостам, але каб зауважылі - лепш пішыце ;) )
Post #783 134
Рада Вольнай Серабранкі не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Сакартвэла, якія адбыліся 14 снежня 2024 года. Гэтыя выбары, упершыню ў гісторыі краіны, прайшлі безальтэрнатыўна, што з'яўляецца грубым парушэннем асноўных дэмакратычных прынцыпаў. Больш за тое, выбары прэзідэнта Сакартвэла былі арганізаваны парламентам, які не быў абраны грамадзянамі краіны. Паводле сведчанняў міжнародных назіральнікаў, ранейшыя парламенцкія выбары былі сфальсіфікаваныя. Супраць гэтага парламента пратэстуе значная частка нашых сяброў —  картвэльскага народу.

З улікам ціску на грамадства з боку прарасійскіх сіл, прымянення гвалту і адсутнасці шырокага ўдзелу грамадзян, дадзены выбарчы працэс немагчыма лічыць легітымным. Ён не адлюстроўвае волю народа і супярэчыць прынцыпам справядлівасці і празрыстасці.

Гэта галасаванне, пазбаўленае дэмакратычных гарантый, падрывае ранейшыя дасягненні Сакартвэла ў пабудове дэмакратычных інстытутаў і вяршэнства закона.

Мы выказваем салідарнасць з грамадзянамі Сакартвэла, якія маюць права на свабоднае волевыяўленне, і падтрымліваем іх у імкненні да дэмакратычнай і свабоднай будучыні.

З павагай,
Рада Вольнай Серабранкі
  • ❤ 1
Post #782 1.53K
Зварот ад супольнасці беларусаў да краін ЕС і ЗША

Мы, прадстаўнікі супольнасці беларусаў

(Міжнародная супольнасць Вольнай Серабранкі і іншыя, якія далучыліся), з трывогай і надзеяй на перамогу вольных грамадзян, назіраем за апошнімі падзеямі ў Сакартвэла, якія сведчаць пра павелічэнне пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі, уключаючы магчымасць ваеннай інтэрвенцыі.

Публічныя заявы дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Леаніда Калашнікава аб гатоўнасці Расіі ўвесці войскі ў Сакартвэла “супраць барбараў” з’яўляюцца недапушчальным умяшаннем ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.

Заклік да Еўрапейскага Саюза і Злучаных Штатаў Амерыкі
Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі:

Забяспечыць гарантыі бяспекі для Сакартвэла, якая імкнецца да дэмакратычнага развіцця і еўрапейскай інтэграцыі.
Ужыць усе неабходныя палітычныя і дыпламатычныя меры, (а пры неабходнасці — меры сілавога ўздзеяння) для прадухілення магчымай ваеннай агрэсіі з боку Расіі.
Узмацніць падтрымку грузінскай грамадскасці ў яе імкненні да свабоды, дэмакратыі і еўрапейскіх каштоўнасцей.
Паскорыць працэс інтэграцыі Сакартвэла ў еўраатлантычную супольнасць, каб паказаць, што дэмакратычны выбар краін рэгіёна абаронены міжнароднай супольнасцю.
Перагледзець меры супраць Расіі, у тым ліку ўзмацніць санкцыі, каб прадухіліць далейшую эскалацыю і падтрымку аўтарытарных рэжымаў у рэгіёне.
Выбары ў Сакартвэла — чарговы прыклад расійскага ўплыву
Падзеі ў Сакартвэла з’яўляюцца чарговым сведчаннем таго, што дэмакратычныя працэсы ў краінах рэгіёна знаходзяцца пад пагрозай з-за сістэматычнага ўмяшання Расіі.

Заява расійскага боку — гэта чарговае сведчанне таго, што апошнія выбары, якія мелі мэтай прывесці да ўлады “Грузінскую мару”, мелі шматлікія прыкметы фальсіфікацый, ажыццёўленых пры падтрымцы Расіі. Гэта было накіравана на тое, каб запаволіць інтэграцыю Сакартвэла ў Еўрапейскі Саюз і НАТА, а таксама паслабіць уплыў еўрапейскіх дэмакратый у рэгіёне.

Наш пасыл
Мы выказваем сваю поўную падтрымку народу Сакартвэла ў яго барацьбе за дэмакратыю і суверэнітэт. Мы перакананыя, што толькі салідарнасць міжнароднай супольнасці здольная спыніць агрэсіўную палітыку Расіі і забяспечыць мір і стабільнасць у рэгіёне.

Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, ЗША і ўсе дэмакратычныя краіны свету:

Дзейнічаць рашуча, каб не дапусціць паўтарэння ў Сакартвэла сцэнарыя, рэалізаванага Расіяй у іншых краінах (таемнага ўдзелу расійскіх войскаў пры разгоне людзей — як у Беларусі, альбо акупацыі чарговай часткі тэрыторыі, як ва Украіне).
Падтрымаць права народаў самастойна выбіраць свой шлях развіцця.

Жыве Беларусь! საქართველოს გაუმარჯოს!

Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert

Ужо далучыліся:
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
Блок "Салідарнасць" - партыі "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"
Минск Новости (Менскі канал ініцыятывы "Краіна для жыцця")

en/ge https://bel1.info/2024/12/05/zvarot-ad-supolnasczi-belarusau-da-krain-es-i-zsha-bel-en-ge/

Далучыліся:
Вольная Серабранка - Міжнародная супольнасьць Зварот ад супольнасці беларусаў да краін ЕС і ЗША (bel/en/ge) - Вольная Серабранка en ge (далучыцца: tg @yarbert , signal: +37060729337 )Мы, прадстаўнікі супольнасці беларусаў (Міжнародная супольнасць Вольнай Серабранкі і іншыя, якія далучыліся), з трывогай і надзеяй на перамогу вольных грамадзян, назіраем за апошнімі падзеямі ў Сакартвэла…
  • 👍 6
  • ❤ 1
Post #781 112
Гартая старонкі архіваў.
Лакацыя - адная з Серабранак. Марш. Сёння - але ў 2020м
Post #779 3.12K
Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвэла

Паважаная спадарыня Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвэла!

Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю. Ваша рашучасць абараняць суверэнітэт і імкненне стаць часткай еўрапейскай сям'і натхняюць нас, бо мы таксама змагаемся за вызваленне нашай радзімы ад аўтарытарызму і чужога ўплыву.

Ваша сіла духу з'яўляецца прыкладам для ўсіх, хто імкнецца да светлай будучыні.

Сёння, калі над нашымі краінамі навісла пагроза з боку тых, хто хоча знішчыць свабоду, мы заклікаем аб'яднацца ў барацьбе супраць дыктатуры і імперыялізму. Разам мы можам пабудаваць свет, дзе будуць паважацца правы чалавека, нацыянальная ідэнтычнасць і імкненне да незалежнасці.

Мы, беларусы, высока цэнім культурную спадчыну Сакартвэла і натхняемся вашай рашучасцю ісці сваім, незалежным шляхам. Мы ўпэўненыя, што разам мы здолеем пераадолець усе цяжкасці, каб нашы дзеці жылі ў свеце, дзе пануюць дэмакратыя, справядлівасць і сяброўства народаў.

Жыве Беларусь! საქართველოს გაუმარჯოს!

З павагай, ПалітРада Міжнароднай Супольнасці Вольнай Серабранкі

Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert


Далучыліся:
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
Блок "Салідарнасць" - партыі "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"
Канал аб'яднання пратэстнага руху "МенскРазам!"
Малінаўка і суседзі
(і канал і актывісты Малінаўкі)
Рух "Водители"
@drivers_97
Празрысты Магілёў
Мозырь для Жизни
Канал "Вестнік Міхеева"
Ініцыятыва "ШОС" - Штаб Аб,яднаных сіл
Минск Новости (Менскі канал ініцыятывы "Краіна для жыцця")
Суполка актывістаў з Беларусі
(пажадалі захаваць ананімнасьць)
Беларускі моладзевы хаб (Беларуская Прастора Робім разам)
Litvinai, VšĮ

Актывісты:
Elisabeth Chigrin
палітвязень Ілля Міронаў
Паэт і палітвязень Анатоль Хіневіч

Праваабаронца Антон Малкін
Вольга Карач - беларускі палітык, грамадская дзяячка
Актывістка і журналістка Bella Fox

мовамі ge / en https://bel1.info/2024/12/02/zvarot-da-naroda-i-prezidenta-sakartvello-bel-en-ge/

UPD 09.12.2024: Даслана на мэйл і інстаграм спадарыні Саломе Зурабішвілі
Вольная Серабранка - Міжнародная супольнасьць Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвелло (bel/en/ge) - Вольная Серабранка en ge (далучыцца: tg @yarbert , signal: +37060729337 ) Паважаны спадар Прэзідэнт, дарагія сябры, браты і сёстры з Сакартвелло! Мы, беларусы, хочам выказаць вам нашу глыбокую падтрымку і салідарнасць у вашай барацьбе за свабоду, незалежнасць і дэмакратыю.…
  • ❤ 8
  • 🔥 3
Post #778 240
Рада Вольнай Серабранкі віншуе Беларусаў з Нацыянальным Сьвятам трох Народаў!
  • ❤ 4
  • 🔥 2
  • 👍 1
Post #777 326
Мы, прадстаўнікі суполак беларускай грамадскасці і грамадзяне Рэспублікі Беларусь, вітаем выхад Рэспублікі Арменія з Арганізацыі Дагавору аб колектыўнай бяспецы (ОДКБ), якая не здольная выконваць свае абавязкі па абароне сваіх членстваў і была створана толькі для падтрымкі імперскіх амбіцый Пуціна, у тым ліку, падтрымкі ўлады Лукашэнкі падчас масавых пратэстаў у 2020 годзе. Мы (Беларусы) падтрымліваем імкненне Арменіі супрацоўнічаць з дэмакратычнымі краінамі і далучыцца да ЕС. Мы таксама выказваем падзяку прэзідэнту Пашыняну за падтрымку беларускага народа і за прызнанне Лукашэнкі нелегітымным кіраўніком Беларусі.


We, representatives of the Belarusian community and citizens of the Republic of Belarus, welcome the withdrawal of the Republic of Armenia from the Collective Security Treaty Organization (CSTO), which is unable to fulfill its obligations to protect its members and was created solely to support Putin’s imperial ambitions including to preserve Lukashenka’s power during massive protests in 2020. We (Belarusians) support Armenia’s aspiration to cooperate with democratic countries and to join the European Union. We also express our gratitude to President Pashinyan for his support of the Belarusian people and for the recognition of Lukashenka as an illegitimate ruler of Belarus.


Далучыцца да звароту можна напісаўшы ў тэлеграмм: @yarbert


Далучыліся на 23.00 13.06.24:
Рада Вольнай Серабранкі
Беларусы Мінесоты, Belarusianamericans Org Inc
Беларусы Уроцлава
Рэдакцыя SJ Серабранка
  • 👍 6
  • ❤ 2
  • 🔥 2
Post #776 1.47K
Рада Вольнай Серабранкі перадае свае спачуваньні родным загіблага памежніка Рэспублікі Польша
І заклікае ўрад Польшчы рашуча дзейнічаць у супрацьстаяньні акупацыйнаму рэжыму Лукашэнкі.


Далучыцца да звароту можна напісаўшы ў тэлеграмм: @yarbert

UPD. Па стану на 14:20 10.06.24 Далучыліся:
Згуртаванне беларусаў Люксембурга
Ілля Міронаў (палітвязень)
Партыя Народная Грамада
Беларусы Уроцлава
Рэдакцыя SJ Серабранка
Беларусы Мінесоты, Belarusianamericans Org Inc
Беларусы Менску ў прадстаўніцтве каналу “Малінаўка і суседзі”
Берасцейскія суполкі:
+Юго🧭Запад⚖️Брест🏳️100%❄️+ @warzawka100
Граевка-Дубровка Брест97% @Graewka97
Ковалёвка 97% @kovalevka97
Дыяспара NRW, Deutschland
ТГ канал ТРБ Транспарт Рэспублікі Беларусь
Альянс Беларускіх Суполак
  • 👏 5
  • 😢 3
Post #774 460
У сувязі з неправамерным выкарыстаньнем боту пляну "перамога" у якасьці рэклямнай пляцоўкі палітычнай сілы, і праз гэтае - стварэньне рэальнай небясьпекі грамадзянам знаходзячымся ў Беларусі, і так сама, дыскрэдытацыі боту,  тым самым зьнішчэннем яго магчымасьцей па аператыўнай мабілізацыі і да таго ж дыскрэдытацыі ўсіх дэмакратычных рухаў Вольнай Беларусі. Зьвяртаемся і патрабуем выдаліць з шэрагаў кантыдатаў у Каардынацыйную Раду грамадзяніна Аляксандра Азарава, альбо сьпіс нумар 5.

Рада Вольнай Серабранкі.
Абсалютнай большасьцю галасоў.

UPD Зварот у каміссію КР. Па стану на 22:03 23.05.24 Далучыліся;
Вольныя беларусы Вільні
Кусь Клачко Аляксандр (Ветеран дабраахвотнік ПКК)
Станіслаў Ганчароў (ваяр)
Згуртаваньне беларусаў Люксембурга
Анатоль Хіневіч (палітвязьнь)
Ілля Міронаў (палітвязень)
Альянс Беларускіх Суполак
  • 👍 5
  • 🔥 1
  • 💩 1
Post #772 151

Forwarded from Редакция SJ: Региональный самоиздат Беларуси.

Вышел 3 выпуск газеты "Воскресение"
Тема: Вербное воскресение,
годовщина памяти славного Архиепископа Гродненского Артемия
и почему христиане празднуют Пасху в разные дни - история (Часть 2)

@silver_journal
Формат а4 двухстороняя.
(рекомендуется распечатывать по 1 картинке на сторону листа. Не всё с одной стороны!)

Выданьне выходзиць расійскаю, адаптавана пад беларускую аўдыторыю сталага веку. Знаходзячысь у РБ, друкуйце выконваючы захады бясьпекі і распаўсюджвайце сярод знаёмых праваслаўных (можна, калі бясьпечна, - у парафіях)


В канале редакции есть также pdf версия: https://t.me/silver_journal/342
Post #770 144

Forwarded from Редакция SJ: Региональный самоиздат Беларуси.

Вышел 2 выпуск газеты "Воскресение" Тема: Безусловное спасение, Клятва Бога и почему христиане празднуют Пасху в разные дни - история (Часть 1)
@silver_journal
Формат а4 двухстороняя.
(рекомендуется распечатывать по 1 картинке на сторону листа. Не всё с одной стороны!)
В канале редакции есть также pdf версия: https://t.me/silver_journal/339
Post #769 208
Палітрада Вольнай Серабранкі разглядзела пытаньне па байкоту Дзьмітрыя Панкаўца.

Згодна з разледжаннымі матэрыяламі, абсалютнай большасьцю галасоў, прынята: Мы лічам знаходжанне Дзьмітрыя Панкаўца на мерапрыемствах з нашым удзелам непрымальным.

Былі разгледжаны моманты з публікацыяй дадзеных адмінаў Серабранкі ў інфармацыйнай крыніце "Наша Ніва" і амаральныя учынкі - такія як спроба-пагроза забойствам жонкі і шматлікія акты фізічнага гвалту.

Прамыя і косвенныя сьведчаньні і апублікаваныя скрыны (па сітуацыі з гвалтам і спробай/пагрозай забойствам), кажуць аб тым, што Панкавец рабіў свае ўчынкі кіруючысь не эмацыйным станам, а плануючы свае дзеянні з улікам рэакцыі суспільства.

Па сітуацыі з рэпартажам НН, ў якім зраднікам, махляром і агентам праціўніка "Алексікам" былі апублічаны зьвесткі адмінаў, Панкавец сьвядома адмовіўся і потым пацьверзіў гэтую інфармацыю "а я б і не выдаляў, бо няветліва прасілі". Дадзены факт сьведчыць аб тым, што ён меў доступ да "непрацуючага" т.г.бота нн, і ці з самага пачатку сьвядома адмовіўся рабіць праўкі, ці мела месца халатнасьць і бот быў замьючаны. Таксама важна разумець, што ў той час Панкавец знаходзіўся на кіруючай пасадзе ў НН, што прадугледжвае магчымасьць (і абовязак) кантраляваць публікуемыя матерыялы, і таму таксама нясе адказнасьць за выпуск артыкула.

На падставе гэтых сітуацый і фактаў мы лічам сацыяльна небясьпечныя дзеяньні, і гвалтоўныя учынкі Панкаўца сістэматычнымі, спланаванымі. і ад таго:

Мы лічам знаходжанне Дзьмітрыя Панкаўца на мерапрыемствах з нашым удзелам непрымальным.

(скрыны, спасылкі будуць апублікаваныя на афіцыйнай старонцы Рады ў бліжэйшы час)

https://t.me/beldomuareserv/413

https://m.nashaniva.com/273550/?fbclid=IwAR0LYJk8Hq4uMC8BRixu28uvCwyM95AJM5MSkHmsjVeE33R7H7LpfzALBqs

вынік артыкула:

https://t.me/beldomuareserv/418

Публикацыя на старонцы рады: https://bel1.info/2024/03/16/palitrada-volnaj-serabranki-razglyadzela-pytanne-pa-bajkotu-dzmitryya-pankaucza/
  • 👍 1
Post #766 190

Forwarded from АБС

Узброеныя фармаванні А. Лукашэнкі (часьцей КДБ) сёння ўрываюцца ў дамы былых палітвязняў і іншых дабрасуменных грамадзян РБ, робяць вобшукі, глядзяць тэхніку і ў некаторых выпадках знявольваюць (патрапілі ў палон больш за 80 чалавек).

Згодна з інфармацыі службы бяспекі АБС і каналаў палітвязняў (Вясна і інш.) зацікаўленасць груповак абумоўлена тым, што лукашэнкаўскі рэжым дадаў у спіс "экстремістаў" ініцыятыву IneedHelp,

Здабыўшы базу аплат Еўраопта, праціўнік на допытах цікавіцца:

ці атрымлівалі грамадзяне грашовую дапамогу прадуктамі ад IneedHelp або іншых ініцыятыў. І чаму на імя грамадзяніна былі замоўленыя прадукты з аплатай з іншаземных картак. Ці то ім дапамагаюць іх сваякі (сябры), ці гэта дапамога нейкіх небясьпечных для ворага ініцыятыў.

Факт аплаты з іншаземных рахункаў ім вядомы, але невядома крыніца.

Лукашэкнаўскія групоўкі імкнуцца чарговы раз сеяць паніку сярод сумленных грамадзян і пажывіцца за кошт Беларускага народу.
Older posts →

About this channel

How can I read @serebro2020 without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі have?
Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі (@serebro2020) has 71 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →