TGViewer
Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі Міжнародная супольнасьць Вольнай Серабранкі @serebro2020 · 71 subscribers
Post #782 1.53K
Зварот ад супольнасці беларусаў да краін ЕС і ЗША

Мы, прадстаўнікі супольнасці беларусаў

(Міжнародная супольнасць Вольнай Серабранкі і іншыя, якія далучыліся), з трывогай і надзеяй на перамогу вольных грамадзян, назіраем за апошнімі падзеямі ў Сакартвэла, якія сведчаць пра павелічэнне пагрозы з боку Расійскай Федэрацыі, уключаючы магчымасць ваеннай інтэрвенцыі.

Публічныя заявы дэпутата Дзяржаўнай думы РФ Леаніда Калашнікава аб гатоўнасці Расіі ўвесці войскі ў Сакартвэла “супраць барбараў” з’яўляюцца недапушчальным умяшаннем ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы.

Заклік да Еўрапейскага Саюза і Злучаных Штатаў Амерыкі
Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі:

Забяспечыць гарантыі бяспекі для Сакартвэла, якая імкнецца да дэмакратычнага развіцця і еўрапейскай інтэграцыі.
Ужыць усе неабходныя палітычныя і дыпламатычныя меры, (а пры неабходнасці — меры сілавога ўздзеяння) для прадухілення магчымай ваеннай агрэсіі з боку Расіі.
Узмацніць падтрымку грузінскай грамадскасці ў яе імкненні да свабоды, дэмакратыі і еўрапейскіх каштоўнасцей.
Паскорыць працэс інтэграцыі Сакартвэла ў еўраатлантычную супольнасць, каб паказаць, што дэмакратычны выбар краін рэгіёна абаронены міжнароднай супольнасцю.
Перагледзець меры супраць Расіі, у тым ліку ўзмацніць санкцыі, каб прадухіліць далейшую эскалацыю і падтрымку аўтарытарных рэжымаў у рэгіёне.
Выбары ў Сакартвэла — чарговы прыклад расійскага ўплыву
Падзеі ў Сакартвэла з’яўляюцца чарговым сведчаннем таго, што дэмакратычныя працэсы ў краінах рэгіёна знаходзяцца пад пагрозай з-за сістэматычнага ўмяшання Расіі.

Заява расійскага боку — гэта чарговае сведчанне таго, што апошнія выбары, якія мелі мэтай прывесці да ўлады “Грузінскую мару”, мелі шматлікія прыкметы фальсіфікацый, ажыццёўленых пры падтрымцы Расіі. Гэта было накіравана на тое, каб запаволіць інтэграцыю Сакартвэла ў Еўрапейскі Саюз і НАТА, а таксама паслабіць уплыў еўрапейскіх дэмакратый у рэгіёне.

Наш пасыл
Мы выказваем сваю поўную падтрымку народу Сакартвэла ў яго барацьбе за дэмакратыю і суверэнітэт. Мы перакананыя, што толькі салідарнасць міжнароднай супольнасці здольная спыніць агрэсіўную палітыку Расіі і забяспечыць мір і стабільнасць у рэгіёне.

Мы заклікаем Еўрапейскі Саюз, ЗША і ўсе дэмакратычныя краіны свету:

Дзейнічаць рашуча, каб не дапусціць паўтарэння ў Сакартвэла сцэнарыя, рэалізаванага Расіяй у іншых краінах (таемнага ўдзелу расійскіх войскаў пры разгоне людзей — як у Беларусі, альбо акупацыі чарговай часткі тэрыторыі, як ва Украіне).
Падтрымаць права народаў самастойна выбіраць свой шлях развіцця.

Жыве Беларусь! საქართველოს გაუმარჯოს!

Далучыцца да звароту можна рэпостам ці напісаўшы @yarbert

Ужо далучыліся:
Вольныя Беларусы Вільні ‡ Volnyja Biełarusy Vilni
Блок "Салідарнасць" - партыі "Народная Грамада" і "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя"
Минск Новости (Менскі канал ініцыятывы "Краіна для жыцця")

en/ge https://bel1.info/2024/12/05/zvarot-ad-supolnasczi-belarusau-da-krain-es-i-zsha-bel-en-ge/

Далучыліся:
Вольная Серабранка - Міжнародная супольнасьць Зварот ад супольнасці беларусаў да краін ЕС і ЗША (bel/en/ge) - Вольная Серабранка en ge (далучыцца: tg @yarbert , signal: +37060729337 )Мы, прадстаўнікі супольнасці беларусаў (Міжнародная супольнасць Вольнай Серабранкі і іншыя, якія далучыліся), з трывогай і надзеяй на перамогу вольных грамадзян, назіраем за апошнімі падзеямі ў Сакартвэла…
  • 👍 6
  • ❤ 1
More from @serebro2020
  1. Jan 15, 2026ЗАЯВА Ў ПАДТРЫМКУ ІРАНСКАГА НАРОДУ Беларускія супольнасьці і асобы, ніжэй падпісаныя, падт…
  2. Sep 12, 2025"Я яшчэ не глядзеў блогасферу, я яшчэ не ўяўляю што з сябе сенняшняя інфармацыйная прастор…
  3. Feb 28, 2025Мы падтрымліваем стварэнне Еўрапейскага Абароннага Альянсу краін ЕС і Украіны і разглядаем…
  4. Dec 20, 2024Рада Вольнай Серабранкі не прызнае вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Сакартвэла, якія адбыліс…
  5. Dec 5, 2024Гартая старонкі архіваў. Лакацыя - адная з Серабранак. Марш. Сёння - але ў 2020м
  6. Dec 2, 2024Зварот да Народа і Прэзідэнта Сакартвэла Паважаная спадарыня Прэзідэнт, дарагія сябры, бра…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →