Анна Махальска
пачатак падарожжа. вадапой
у пустыні знайшлі саджалку, невялікую лужыну
дыяметрам у паўтара метры. ейная глыбіня пераўзыходзіла разуменне:
усмоктвала неба, якое ў гэтым месцы ўвагнулася
і цягнулася да атама ў самым цэнтры зямлі.
саджалка не змяняла памеру, не паддавалася надвор’ю —
ейныя воды заўжды такія чыстыя, што атам гэны добра відаць.
склад вады аднак быў няпэўны,
нестабільны як аблокі (таксама ўвагнутыя).
паводле легенд тутэйшых плямён аднаго глытку ставала,
каб спатоліць прагу. гэтага ніхто ніколі не спраўджваў.
ніхто не хацеў спатоліць прагу.
пераклад з польскай Чаславы Мілашкі
Post #501
347
- ❤ 8
- 🔥 2
- 💘 2