TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 126 subscribers
Post #722 108
У апошнія дні жніўня традыцыйна адбываецца Міжнародны тыдзень салідарнасці з палітзняволенымі анархіст:амі. Па ўсім свеце гэта каля сотні чалавек.
Таксама ў калоніях і вязніцах сіневокай дагэтуль адбываюць тэрміны беларускія анархіст:ы.

Частка з іх няблага валодае пяром, маючы літаратурны талент. Пра прозу пісаць не буду, але хацеў прыгадаць аб сучасных паэтах і паэткак з лібертарнага асяроддзя, якія зназодзяцца за кратамі.

Сучаснае беларускае турэмнае мастацтва, у тым ліку літаратура, гэта асобная і асаблівая частка беларускай культуры. І калі кнігі Ігара Аліневіча ці Міколы Дзядка сталіся амаль што кананічнымі ў гэтым жынры, то аб паэзіі мала гаворыцца. Хоць вершы сёння нікому не патрэбныя, ёсць і ў мяне асобныя творы, прысвечаныя анархістам у зняволенні (1, 2).

Некаторыя творы анархістаў уваходзілі ў велічэзны том Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных. / Складальнік А. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 990 с.
Дзіма Дубоўскі калісьці пісаў свой падпольны дзённік.

Сярод анархістаў-пісьменнікаў  - Аляксандр Францкевіч. З ягонымі вершамі можна пазнаёміцца тут, а таксама тут. Ці тут.

Дарэчы, на верш у апошняй спасылцы намалявала комікс анархістка Анастасія Кухта, якая таксама піша вершы.

Літаратарам можна назваць і Яўгена Рубашку. Ён даволі пладавіты аўтар. Акрамя асобных твораў (1, 2), у 2025 г. таварышы выдалі яго турэмны зборнік "Хлебные крошкі", які можна набыць у "Сабатаж Дыстра".
 
У вершаскладанні спрабуе сябе анарха-партызан, узгаданы ўжо Ігар Аліневіч (1, 2).

Вершы таксама піша Аляксандр Казлянка, які быў вызвалены ў гэтым годзе (1, 2, 3, 4).

Магчыма, у сваякоў іншых анархістаў таксама ёсць нейкія вершы, дасланыя з-за кратаў, аднак я аб гэтым не ведаю. Усе выжэй пералічанае я браў з адкрытых крыніц. 
  • 👍 4
  • ❤ 1
  • 🔥 1
More from @sashanefer
  1. Sep 21, 2026мне надоело просыпаться с оттенком алкогольных ноток и с ранами одесских плёток и с мыслям…
  2. Sep 19, 2026Я хотел стать художником вольным И артистом непритязательным, Раздавать своё творчество со…
  3. Sep 17, 2026Сёння на вуліцы, дзе жыву, пабачыў плакат. Гэта польскае анархісцкае ды антыфашысцкае асяр…
  4. Sep 15, 2026Мне пішуць ліст Мне пішуць ліст ваенныя паны, а там напісана: дванаццатага раніцай я павін…
  5. Sep 15, 2026Fráňa Šrámek (1877-1952)
  6. Sep 15, 2026Раскажу вам яшчэ аб адной цікавай постаці, амаль зусім невядомай у нашай усходнееўрапейска…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →