TGViewer
Вершы нікому не патрэбныя Вершы нікому не патрэбныя @sashanefer · 127 subscribers
Post #125 116
Учора позна ўвечары даведаўся, што загінуў Давід Чычкан. Анархіст, мастак, жаўнер. Звычайна я не пішу аб людзях, з якім не быў знаёмы, але пасля прачытання некролага не змог прапусціць гэтую сумную навіну. Было адчуванне, што ты нібыта даўно ведаеў гэтую асобу. Адно пакаленне, падобныя погляды, той самы цяжар імперыі. Жыццё і творчасць такіх людзей павінны быць агульнавядомымі. Гісторыя Давіда - шлях сапраўднага мастака, а не салоннай багемы. Чалавек, творчасць, ідэалы і учынкі якога былі непадзельнымі.

Давід быў даволі публічнай асобай. Мастак з інтэлігенцкай сям'і. Ладзіў выставы, ангажаваўся у лібертарныя ініцыятывы. Адкрыта называў сябе анархістам (1, 2). У руху удзельнічаў даўно.

З працамі Давіда я пазнаёміўся недзе ў 2007 г. Ягоныя малюнкі, якія кружылі па сеціве ў той час, дагэтуль засталіся на кампутары. Зараз на іх глядзіш зусім інакш. Перспектыва мяняецца, але сутнасць застаецца. Вядомы польскі анарха-часопіс "Inny Świat" (1/2013 г.), з якім я супрацоўнічаю шмат год, выйшаў з вокладкай з працай Давіда "The Flood" (2010 г.)

Яшчэ нядаўна правае лайно зрывала ягоныя выставы. З імі ўсё зразумела, не варта нават каментаваць. Але гэта сведчанне таго, што ягоныя працы сапраўды вартасныя і выяўныя. Але як абураліся гэтыя "тру-традыцыйна-класічна-інтэрнцыянальна-антываенныя анархісты", калі ў Запарожжы два гады таму з'явіўся знакавы мурал 15х18 метраў. На разбураным шматпавярховіку Давід разам з Кацярынай Пікарскай паводле эскізаў Мікіты Краўцова нанеслі партрэт Нестар Махно на фоне чорнага і украінскага сцягоў. Ізноў пачалося: анарха-нацыяналісты,акопныя анархісты, анарха-мілітарысты... Анафема! Махно і сіньо-жовті прапор!

Можна было б шмат чаго напісаць на гэтую тэму, (для зацікаўленых - спасылка на ініэрвью па-ангельску на тэму Нестара Іванавіча і ягонага месца ў культурах памяці сучаснай Украіны).

Для мяне ж мурал з'яўляецца натуральным рэхам сучаснасці. Своеасаблівы сімвал часу, які, правакуючы і адначасова маніфестуючы канкрэтны погляд на гісторыю і сучаснасць, я разглядаю як ідэйную спадчыну мастака. Дарэчы, працы Давіда яшчэ можна паглядзець на выставах у Дняпры і Кіеве.

Кожная жывая істота ў сваім натуральным стане супраць болю, смерці і вайны. Войны - найпадлейшае зло. Аднак маніфестамі і мастацтвам гэтую трагедыю не спыніш. Хоць мастацтва безумоўна, на колькі гэта магчыма, павінна ангажавацца ў палітычнае, сацыяльнае, духоўнае. Нават падчас вайны. Як мне падаецца, Давід Чычкан разумеў усё гэта лепш за мяне. Таму і пайшоў ваяваць. І ён загінуў не на буржуазнай вайне (як кажуць дамарослыя ура-рэвалюцыянеры), а на сваёй вайне. На сваёй зямлі і за сваю волю.

Сапраўдны творца заўсёды застаецца з народам. Жыве, дзеліць паразы ды перамогі, ды памірае. Сваім лёсам Давід Чычкан намаляваў прыгожую карціну годнага чалавека.

Светлая памяць.
  • 💔 15
  • ❤ 2
  • 🫡 1
More from @sashanefer
  1. Oct 10, 2026photo post
  2. Oct 10, 2026photo post
  3. Oct 10, 2026Апошняе месца, дзе давялося папрацаваць, гэта Нью-Ёркская публічная бібліятэка (New York P…
  4. Oct 10, 2026Калі гаворка пра палітыку зайшла, то ўчора сустрэў такі плакат на Манхэтане. Я ўжо публіка…
  5. Oct 10, 2026Зайшоў на вядомую нью-ёркскую піцу (1,5 $ за кавалак), а тут неспадзявана ўлёткі тэматычны…
  6. Oct 9, 2026У сэрцы капіталізму не мог не натрапіць на такі сцікер.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →