TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.26K subscribers
Post #4768 13.4K
Інструкцыя і спасылкі на платформы для галасавання

1. Выбіраем платформу

а) мабільная аплікацыя SVAE Peera для Android
https://play.google.com/store/apps/details?id=org.nbgov.member
б) для  iOS праз TestFlight
https://testflight.apple.com/join/pgGKQPvk
в) сайт: https://rada2026.svaepeera.com (для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі, наведвае Беларусь або карыстаецца iPhone).

2. Калі абраны вэб-сайт:
❗️ Адкрыйце вэб-сайт https://rada2026.svaepeera.com у браўзеры (адкрыццё праз месенджар можа працаваць некарэктна).
❗️ Важна, калі вы ў Беларусі! ❗️ Уключыце VPN ❗️ Карыстайцеся рэжымам Incognito або выдаліце наведванне гэтага сайта з гісторыі і выдаліце кэш старонкі!

Выбар спіса. Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Галасаваць».

Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Гэта сусветны сэрвіс, які працуе па міжнародных стандартах абароны звестак. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.

Захавайце ў бяспечным месцы код голасу Вы зможаце праверыць яго на сайце кампаніі.

2. Калі абрана мабільная аплікацыя:
Калі вы працуеце з iOS, выключыце Lockdown mode (калі вы ўключалі яго раней).
Уваход у сістэму. Сістэма прапануе вам захаваць мнеманічную фразу (набор слоў). Не палохайцеся: гэта ваш асабісты ключ для ўваходу ў сістэму ў будучыні. Запішыце яе і захоўвайце ў надзейным месцы.

Пацвярджаем асобу
а) Праз звычайны пашпарт грамадзяніна Беларусі: Праверку праводзіць міжнародная кампанія Sumsub. Навядзіце камеру на разварот пашпарта, а затым пакажыце твар у камеру для зверкі.
б) Праз пашпарт Новай Беларусі: Сістэма перанакіруе вас у акаўнт Беларускага пашпартнага цэнтра, дзе трэба будзе пацвердзіць перадачу звестак у сістэму для галасавання.
Галасуем Выберыце са спісаў кандыдатаў той выбарчы спіс, за які хочаце аддаць голас, і націсніце кнопку «Пацвердзіць».

Калі з мабільнай аплікацыяй нешта не атрымалася, паспрабуйце прагаласаваць праз вэб-сайт.
Google Play SVAE Peera - Apps on Google Play Secure authentication across platforms and services
  • ❤ 55
  • 👎 34
  • 👍 18
  • 🙈 10
  • 🖕 4
More from @rada_vision
  1. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  2. Oct 9, 2026Прадстаўніца па эканоміцы і фінансах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце, чаліня фракцыі ‘Еўр…
  3. Oct 9, 2026Каардынацыйная Рада 4-га скліканьня прыняла рэзалюцыю «Аб безумоўнай і неадкладнай адмене…
  4. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  5. Oct 8, 2026'Еўрапейскі выбар' на канферэнцыі беларусаў і беларусак у Чэхіі Лідар фракцыі 'Еўрапейскі…
  6. Oct 6, 2026Слуханьні КР, прысьвечаныя сьмяротнаму пакараньню ў Беларусі. Агульнае паседжанне / 06.10.…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →