Каментар Спікера Каардынацыйнай Рады Анжалікі Мельнікавай у сувязі з заявай фракцыі "Беларусы" пра змест “Пратакола узаемадзеяння паміж Святланай Ціханоўскай, КР, АПК і ОСЦ"
Шаноўнае спадарства,
На Канферэнцыі "Новая Беларусь" ад імя Каардынацыйнай Рады я падпісала "Пратакол узаемадзеяння паміж нацыянальнай лідаркай Святланай Ціханоўскай, Каардынацыйнай Радай Беларусі, Аб’яднаным Пераходным Кабінетам і Офісам Святланы Ціханоўскай".
Падчас распрацоўкі дакумента мы ставілі перад сабою мэту фармалізаваць супрацоўніцтва паміж суб’ектамі дэмакратычных сілаў Беларусі, каб больш эфектыўна працаваць разам для дасягнення агульных мэт.
Мне як Спікеру было вельмі важна, каб працоўная група, якая займалася дакументам, была інклюзіўнай. Таму мяне парадавала, што шляхам галасавання для працы ў ёй былі абраныя прадстаўнікі розных фракцый:
- Арцём Брухан - “Каманда Латушкі і Рух за Свабоду”,
- Стася Гліннік - “Еўрапейскі выбар”,
- Андрэй Ягораў - “Беларусы”.
Пратакол быў прыняты дэмакратычным спосабам праз абмеркаванне і галасаванне агульным пасяджэннем Каардынацыйнай рады.
У галасаванні прынялі ўдзел 54 дэлегата з 80 (68% ад агульнага складу), ЗА прыняцце Пратакола прагаласавалі 50 дэлегатаў з 54 (93%) - уключаючы Андрэя Ягорава, устрымалася 4 дэлегата (7%), супраць не прагаласаваў ніхто.
Фракцыя “Беларусы” мае права на ўласнае меркаванне. Але мне вельмі шкада, што дэбаты адносна зместу дакумента не падымаліся фракцыей падчас яго распрацоўкі. Спадзяюся, аднак, што ўсе разумеюць важнасць нашага яднання і паразумення праз цывілізаваную дыскусію.
У рэшце рэшт, нашай агульнай стратэгічнай мэтай з'яўляецца захаванне незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і забеспячэнне пераходу да дэмакратычнай формы кіравання ў краіне.”
Post #3977
2.85K

- ❤ 64
- 👍 21
- 🙈 16
- 🙊 5
- 🙉 3
- 😁 2
- 🤣 2
- 👎 1
- 😈 1