TGViewer
Каардынацыйная Рада Каардынацыйная Рада @rada_vision · 3.28K subscribers
Post #3402 1.14K
Аляксандр Адамянц: «КР павінна стаць цэнтрам крышталізацыі новай незалежнай дэмакратычнай сеткавай супольнасці»

Філосаф, медыяналітык нядаўна далучыўся да складу Каардынацыйнай рады ад Асацыяцыі «Пятая рэспубліка». Спыталі пра ягонае бачанне патэнцыялу арганізацыі.

— Місію КР я бачу ў тым, каб стаць цэнтрам крышталізацыі новай незалежнай дэмакратычнай сеткавай супольнасці. Стварэнне такой сеткавай грамадска-палітычнай структуры адпавядае як патэнцыялу КР, так і жаданню сотняў тысяч нашых суграмадзян, часова пазбаўленых сваёй краіны, — перакананы Аляксандр Адамянц.

Новы сябра КР перакананы, што Каардынацыйная рада выконвае найважнейшую функцыю ўзаемадзеяння і кааперацыі беларускіх арганізацый і ініцыятыў, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь. КР — гэта структура, якая дазваляе арганізацыям і актыўным грамадзянам мець свой голас.

— Роля КР у тым, каб умацоўваць і пашыраць гэтую функцыю інтэграцыі грамадзянскіх і палітычных структур, цесна ўзаемадзейнічаючы з Офісам Святланы Ціханоўскай і Аб'яднаным пераходным кабінетам, — сцвярждае філосаф, — Гэтыя тры структуры разам утвараюць устойлівае цэлае, якія большыя за суму асобных частак.

Пры гэтым Аляксандр Адамянц лічыць, што КР неабходна прыцягваць больш арганізацый у свой склад, прычым адбор павінен зыходзіць з прафесійных якасцей, прыхільнасці агульным мэтам і імкненню да кааперацыі.
  • 👍 15
  • ❤ 6
  • 😴 3
  • 👎 2
  • 😁 1
More from @rada_vision
  1. Sep 21, 2026ЗАЯВА АСАЦЫЯЦЫІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ БЕЛАРУСІ Напярэдадні слуханьняў у Каардынацыйнай радзе па кан…
  2. Sep 21, 2026Адкрыты прыём заявак на пасаду намеснікаў сакратара Каардынацыйнай рады Усе, хто ўпэўнены,…
  3. Sep 21, 2026▫️Заява ў падтрымку Юліі Міцкевіч на надыходзячым слуханні ў КР На мінулым тыдні ў КР пача…
  4. Sep 19, 2026«Беларусы дзеяньня» вылучылі Тацьцяну Лукаянаву кандыдаткай на пасаду прадстаўніцы Аб’ядна…
  5. Sep 18, 2026Юлія Міцкевіч была вылучана на пасаду Прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы ў Аб’яднаным Пер…
  6. Sep 17, 2026Фракцыя «Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду”» вылучыла кандыдатуру Веранікі Станкевіч на п…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →