TGViewer
Вясна: Палітвязні Беларусі Вясна: Палітвязні Беларусі @prisoners_spring96 · 889 subscribers
Post #4105 5.06K
📍Палітзняволены Максім Урбановіч не абскардзіў прысуд — яго этапуюць у калонію

Максім Урбановіч, брат беларускага добраахвотніка з палка Каліноўскага Дзяніса Урбановіча, вырашыў не абскарджваць прысуд — паўтара года пазбаўлення волі — і чакае этапу ў калонію, паведаміла "Позірку" крыніца, знаёмая з сітуацыяй.

27 чэрвеня суд Заводскага раёна Мінска за адзін дзень разгледзеў крымінальную справу палітвязня Максіма Урбановіча, узбуджаную паводле арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).
Чакаецца, што Урбановіч будзе этапаваны ў калонію на наступным тыдні. Але ў якую менавіта калонію, пакуль невядома.

Пра яго затрыманне стала вядома 2 красавіка. Адзначалася, што кватэру, у якой Максім Урбановіч пражываў са сваёй дзяўчынай, пасля ператрусу апячаталі. Спачатку Урбановіча ўтрымлівалі ў следчым ізалятары КДБ, а затым перавялі ў СІЗА № 1 у Калядзічах (Мінскі раён).
  • 🤬 9
  • 😱 4
  • ❤ 1
More from @prisoners_spring96
  1. Nov 13, 2025📍У палітвязня Уладзіміра Гундара у зняволенні пагоршылася здароўе Палітвязню спатрэбіліся…
  2. Nov 6, 2025🔗Мінімум 34 палітвязні былі асуджаныя да калоніі: агляд навінаў пра палітвязняў за кастры…
  3. Nov 3, 2025Палітзняволенага Ігара Аліневіча змясцілі ў ПКТ Паводле @a_partisans, у памяшканне камерна…
  4. Sep 29, 2025🔗Пагаршэнне здароўя, ціск, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за ве…
  5. Aug 19, 2025📍Палітвязня Вадзіма Гулевіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым Фігуранта справы «Атр…
  6. Jul 17, 2025❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →