📍Палітвязня Вадзіма Гулевіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым
Фігуранта справы «Атрадаў грамадзянскай самаабароны Беларусі» ўтрымліваюць у зняволенні ўжо больш за чатыры гады. Мужчыну асудзілі да 18 гадоў пазбаўлення волі. Палітвязня неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА, а цяпер утрымліваюць у памяшканні камернага тыпу (ПКТ).
Па інфармацыі "Вясны", Вадзіму хочуць узмацніць пакаранне і ў хуткім часе перавесці ў магілёўскую турму № 4.
Падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118501
Post #4108
5.98K

- 🤬 10
- 💔 4
- ❤ 1