TGViewer
Вясна: Палітвязні Беларусі Вясна: Палітвязні Беларусі @prisoners_spring96 · 890 subscribers
Post #4112 6.11K
📍У палітвязня Уладзіміра Гундара у зняволенні пагоршылася здароўе

Палітвязню спатрэбіліся новыя, больш моцныя акуляры, піша "Радыё Свабода". Ён паскардзіўся на пагаршэнне зроку, бо не ў стане нармальна чытаць і пісаць лісты.

«Новыя акуляры палітвязню падбіраюць», — паведаміла "Свабодзе" пра Гундара крыніца, дасведчаная ў ягоных справах. Гэта ўжо другі раз за час зняволення, калі Уладзімір мусіць змяняць акуляры на больш моцныя.

У зняволеньні ён вывучае Біблію, піша вершы, у лістах дзеліцца назіраннямі за прыродай, а таксама думкамі і ўспамінамі. Вынік развагаў апошняга часу — цыкл запісаў пра важнасьць жыцьця.

Нагадаем, палітвязня ўтрымліваюць за кратамі ўжо больш за чатыры з паловай гады. Яго двойчы судзілі па крымінальных справах, цяпер агульны тэрмін палітвязня складае 20 гадоў. Напачатку кастрычніка 2023 года Гундара перавялі ў магілёўскую турму № 4 на турэмны рэжым.
  • 😢 13
  • 😭 4
  • ❤ 3
More from @prisoners_spring96
  1. Nov 6, 2025🔗Мінімум 34 палітвязні былі асуджаныя да калоніі: агляд навінаў пра палітвязняў за кастры…
  2. Nov 3, 2025Палітзняволенага Ігара Аліневіча змясцілі ў ПКТ Паводле @a_partisans, у памяшканне камерна…
  3. Sep 29, 2025🔗Пагаршэнне здароўя, ціск, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за ве…
  4. Aug 19, 2025📍Палітвязня Вадзіма Гулевіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым Фігуранта справы «Атр…
  5. Jul 17, 2025❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымлі…
  6. Jul 8, 2025🔗Узмацненне рэжыму, ШІЗА, інкамунікада: агляд навінаў пра палітвязняў за чэрвень Больш за…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →