🔗Пагаршэнне здароўя, ціск, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за верасень
Больш за чатыры гады ў Беларусі бесперапынна працягваюцца масавыя рэпрэсіі. Перад чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі сітуацыя значна пагоршылася: сілавікі ладзяць "рэйды" па гарадах Беларусі, выклікаюць на размовы, прэвентыўна затрымліваюць, у тым ліку былых палітвязняў. Таксама праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных.
🔹Палітвязнямі за мінулы месяц былі прызнаныя 77 чалавек.
🔹Чатыры чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹Палітзняволены Мікіта Залатароў парэзаў сабе вены ў калоніі.
🔹Вячаслаў Арэшка ў калоніі страціў зрок.
🔹Месцазнаходжанне Міколы Статкевіча, які адмовіўся ад прымусовай дэпартацыі, да гэтага часу невядомы.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
Post #4109
5.25K

- 🤬 16