🔗Мінімум 34 палітвязні былі асуджаныя да калоніі: агляд навінаў пра палітвязняў за кастрычнік
Больш за пяць гадоў у Беларусі сілавікі бесперапынна ладзяць масавыя рэпрэсіі. Праваабаронцы кожны дзень атрымліваюць інфармацыю пра ўтрыманне вязняў у жудасных умовах, пра ціск на іх з боку адміністрацыі ўстановаў, а таксама пра пагаршэнне здароўя зняволеных за кратамі. Акрамя гэтага, за апошнія месяцы адбыліся ўжо некалькі хваляў масавых памілаванняў палітвязняў.
🔹Палітвязнямі за мінулы месяц былі прызнаныя 78 чалавек.
🔹34 чалавекі былі асуджаныя да пазбаўлення волі.
🔹Палітзняволеную Алену Лазарчык пасля ШІЗА змясцілі ў ПКТ.
🔹У Андрэя Пачобута з'явіліся праблемы са здароўем.
🔹Затрыманага ў Пецярбургу коміка Васіля Краўчука з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь.
📌"Вясна" распавядае апошнія навіны пра палітвязняў у аглядзе па спасылцы.
Post #4111
5.87K

- 🤬 13
- ❤ 1
- 👍 1