TGViewer
Вясна: Палітвязні Беларусі Вясна: Палітвязні Беларусі @prisoners_spring96 · 889 subscribers
Post #4102 4.62K
❗️Палітвязня, які 4 гады хаваўся ад прысуду, у СІЗА месяц утрымліваюць у рэжыме інкамунікада

З 13 траўня няма звестак пра палітвязня Мікіту Самарына. Ад ананімных крыніцаў "Гарадзенская Праваабарона" даведалася, што ўжо больш за тры тыдні Мікіта знаходзіцца ў штрафным ізалятары. Ліставанне і перадачы яму забароненыя. Таксама няма ніякай інфармацыі пра справу Мікіты і дату суда.

Нагадаем, пра затрыманне палітвязня стала вядома 27 сакавіка. Як паведаміла Міністэрства ўнутраных спраў, мужчыну спынілі ў Гродне — дакументаў пры ім не было, таму яму прапанавалі прайсці ў пастарунак. Беларус нібыта аказаў супраціў міліцыянтам і, як сцвярджаецца, зламаў аднаму з іх руку. Паведамляецца, што мужчына быў у вышуку за тое, што ў жніўні 20-га году нібыта "распыліў у твар праваахоўнікам газавы балончык". За гэта супраць яго распачалі крымінальную справу. Ён з'ехаў з краіны, але потым нелегальна вярнуўся ў Беларусь.

Чытаць падрабязнасці 👉 https://spring96.org/be/news/118124
  • 😢 9
  • 🤬 8
  • 🤯 1
More from @prisoners_spring96
  1. Nov 13, 2025📍У палітвязня Уладзіміра Гундара у зняволенні пагоршылася здароўе Палітвязню спатрэбіліся…
  2. Nov 6, 2025🔗Мінімум 34 палітвязні былі асуджаныя да калоніі: агляд навінаў пра палітвязняў за кастры…
  3. Nov 3, 2025Палітзняволенага Ігара Аліневіча змясцілі ў ПКТ Паводле @a_partisans, у памяшканне камерна…
  4. Sep 29, 2025🔗Пагаршэнне здароўя, ціск, новыя крымінальныя справы: агляд навінаў пра палітвязняў за ве…
  5. Aug 19, 2025📍Палітвязня Вадзіма Гулевіча збіраюцца пераводзіць на турэмны рэжым Фігуранта справы «Атр…
  6. Jul 17, 2025❤️Бязмежная салідарнасць: гайд па падтрымцы палітвязняў з-за мяжы З кожным годам падтрымлі…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →