📍Палітзняволенаму журналісту Анджэю Пачобуту яшчэ на паўгода працягнулі рэжым утрымання ў ПКТ
Гродзенскі журналіст знаходзіцца за кратамі ўжо роўна чатыры гады. 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі. Цяпер ён адбывае тэрмін у наваполацкай калоніі № 1, дзе на яго ўвесь час аказваецца ціск.
Пра тое, што Пачобута чарговы раз пакаралі ўтрыманнем у найбольш жорсткіх умовах зняволення ў памяшканні камернага тыпу, паведаміў сёння тг-канал «Право имеют».
Журналісту неаднаразова прапаноўвалі напісаць прашэнне пра памілаванне, але ён не пагаджаўся. Пра гэта вядома ад былых зняволеных, якія адбывалі тэрмін прысуду разам з ім у калоніі.
💌Месца ўтрымання палітвязня: ПК № 1. 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8
Post #4092
4.95K

- 🤬 19
- ❤ 2
- 👍 2
- 👎 2