TGViewer
Паляўнічы на вершы Паляўнічы на вершы @pismennik · 257 subscribers
Post #675 5.02K
Народзе мой! Стагоддзямі твой лёс
Не ты, не сам – другія вырашалі.
Якой ты долі хочаш – не пыталі,
З тваіх крывавых смеючыся слёз.
Тваіх сыноў найлепшых з году ў год,
Як на крыжы Ісуса, распіналі,
На шыбеніцах вешалі, ссылалі
На катаргу – на змор, на грызь сухот.
А ўсе твае прыродныя дары,
Усе багацці-скарбы заграбалі
Сабе – нязваныя гаспадары.
Тваю душу, як грушу, абіралі.
На дом уласны на сваім двары –
Апошнюю надзею адбіралі.
Апошнюю надзею адбіралі, –
Маўляў, канай, бязмоўны і сляпы!
Чыноўнікі, асветнікі, папы –
Адзіным крыкам-хорам горла дралі,
Адно і тое ўсцяж таўклі-малолі,
Даводзячы, што ты – зусім не ты,
Ты – проста выдумка, ты – гук пусты,
Цябе няма і не было ніколі!
Тады й знашоўся, між усіх адных,
Хто не прадаў сумленне за спакусы;
Свабоды рыцар, праўды пабрацім,
Ён гнеўна грымнуў: "Пачакайце, хлусы!
Зарана каркаеце! Паглядзім
Яшчэ, што скажуць самі беларусы!.."

Ніл Гілевіч
More from @pismennik
  1. Sep 23, 2021Луг вывярнуў кажух Сушыць пасля дажджу. Апала неба Хмарай ускаламачаннай. Даўно яно было.…
  2. Sep 19, 2021Я кінуў жменю слоў жывых У сэрца, зраненае болем, Але яно адвергла іх... І я засеяў зернем…
  3. Jul 1, 2021Нават самыя светлыя і пяшчотныя словы не могуць выказаць усёй паўнаты пачуццяў, якія абудж…
  4. Jun 29, 2021Перакладаю шэпт дажджу, пагляд вачэй, трымценне гаю... Кранаю, слухаю, гляджу, я не пішу –…
  5. Jun 20, 2021Чалавек змалку павінен любіць Радзіму і ў сэрцы сваім праносіць вобразы яе праз усё жыццё…
  6. Jun 17, 2021З прадзедаў, з дзедаў, З бацькі і з маці, З роду праз род, З учора ў сёння, З сёння ў заўт…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →