Нават самыя светлыя і пяшчотныя словы не могуць выказаць усёй паўнаты пачуццяў, якія абуджае мамін вобраз. Хто сагрэў цябе сваім сэрцам? Мама. Хто адкрыў табе свет, поўны хараства і таямніц? Мама. Хто яшчэ ўмее так, як яна, ціха тужыць у адзіноце, чакаючы дзяцей, радавацца імі, аддаваць апошняе, дараваць за няўвагу?.. І як бы ні пасталелі і як бы далёка ні ад'ехалі дзеці ад роднай мясціны, яна застаецца для іх тою ж матуляю – добрай, ласкаваю, чулаю.
Чалавек змалку павінен любіць Радзіму і ў сэрцы сваім праносіць вобразы яе праз усё жыццё сваё, павінен змалку чуць і казаць пяшчотныя словы пра яе. Нам Бацькаўшчына – Беларусь. А з чаго яна пачынаецца? Для кожнага чалавека Радзіма пачынаецца індывідуальна – з таго запаветнага кутка, той мясціны, дзе ён убачыў свет, дзе сказаў першае слова, ступіў першы крок. "Дарагая тая хатка, дзе радзіла мяне матка", "Бацькаўшчыны не купляюць і не прадаюць", "Ідзі ў родны край, там – і пад елкаю рай", "Кожнаму дразду жаль па свайму гнязду". Гэта – беларускія народныя прыказкі. У іх, праўдзівых і помных, – багатая мудрасць, вялікая духоўная энергія.
Родны кут, родная старонка, родная зямля... Якія святыя паняцці! Як бацька, і маці. Чалавеку заўсёды было ўласціва пачуццё роднасці з той зямлёю, на якой ён нарадзіўся і якая яго ўскарміла, узгадавала. Пра гэта ж казаў і славуты Францішак Скарына, разважаючы спярша пра тое, што і звяры знаюць ямы свае, птушкі ведаюць гнёзды свае, рыбы чуюць віры свае, пчолы і ім падобныя бароняць вуллі свае...
Пра нашу Бацькаўшчыну можна гаварыць доўга, ды важна сказаць галоўнае: з часоў старажытных яе паважалі ў свеце; на працягу многіх стагоддзяў тут паўнакроўна пульсавала жыццё, развіваліся рамёствы, багацелі гаспадарка і культура; цягам стагоддзяў старажытная беларуская мова мела статус дзяржаўнай (на ёй друкаваўся "Статут Вялікага княства Літоўскага"), захоўваліся, шанаваліся добрыя традыцыі...
Голасам моцы, ціха і важна Гром пракаціўся ўгары. Луг адазваўся грому працяжна, Лес адгукнуўся стары. Гай страсянуўся, дрогнула поле, Долы той гук паняслі. Ў гэтым раскаце чуецца воля, Чуецца радасць зямлі. Ў грукаце гэтым многа ёсць сілы, Чуецца моц і прастор... Першыя громы! Сэрцу вы мілы, Люб мне ваш смех паміж гор. Міл майму сэрцу гоман далёкі, Водгук вясёлы і шум. Гром ты магутны, гром адзінокі! Колькі ўскатурхаў ты дум! Моцна мяне ты клічаш на волю – Цяжка без волі мне тут. Кланяйся, громе, роднаму полю, Родны вітай ты мой кут!
Галубок буркуе, Зязюля кукуе, Сарока стракоча, А бацян клякоча. Усе птушкі мову маюць, Мовай роднай размаўляюць, Мілагучнаю, сваёй, – Гэтак, як і мы з табой.
Ценькае сінічка: "Дзе мая сястрычка?" Цёхкае салоўка: "Дзе мая сяброўка?" Ластаўка шчабеча: "Дзе мая малеча?" Кукуе зязюлька: "Дзе мая матулька?"
Усе птушкі мову маюць, Мовай роднай размаўляюць, Мілагучнаю, сваёй, – Гэтак, як і мы з табой.
Гэта многа – слухаць вечнасць, Піць зямлі гаючы пах. Любавацца Шляхам Млечным І любіць няпросты шлях. Мне ісці ім да знямогі, Мне таптаць яго жарству. На скразных вятрах эпохі Я не пасынкам жыву. І святло не згасла ў хаце, У радзіннай старане, І Радзіма разам з маці Спадзяюцца на мяне.
А ўсё ж дзяржаўная абяцанка шчаслівай будучыні для людзей прыгрэўная. Асабліва – будучыні далёкай. Ведаеш, што не спраўдзіцца, але ж калі тое будзе... Дык і падбухторваеш сябе жыць, нават вітаміны з водарасцяў п'еш, каб у часе дацягнуць да мяжы абяцанкаў, пераканацца, што нават міражоў нямашака.
Родны край Беларусі, Ты мне любы да болю! Я цябе не зракуся Нізашто і ніколі! Толькі гляну навокал, На пагоркі, лагчыны, – Колькі радасці сокаў П'ю з знаёмай карціны! А як думка наўецца, Што кране цябе вораг, – Цяжка сэрца заб'ецца, Гнеў успыхне, як порах. Чуў я, хмыкалі людзі: "З'едзь адсюль за паўсвета – Дык і край свой забудзеш, Ім не будзеш сагрэты". Толькі з гэтым змірыцца Я павек не згаджуся: Маёй сілы крыніца – Родны край Беларусі.
Даражыце жыццём – аднойчы Сэрца вырвецца з цішыні: І сярод красавіцкай ночы – Белы твар ад бальнічнай сцяны. Здрыганецца душа ў бяссонні. Сон прытуліш да жару грудзей... Ох, які ты балючы сёння, Ураджайны на стрэсы дзень! Даражыце жыццём... у вокны Палыхне, як жар, святло... І такой цішыні навокал, Колькі помню сябе, не было.
Ёсць выслоўі, у якіх з гадамі не зазнаеш аніякага сумнення, а толькі тое ці іншае пацвярджэнне.
Напрыклад: жыццё – тэатр, усе людзі ў ім – акторы. Адна бабулька перад смерцю наказала блізкім: "Вось вам прыпасёныя грошы – купіце новую абстаноўку. У нас такая годная, прывечаная сям'я, людзі прыйдуць развітацца, а ў хаце абы-што, ламачча старадаўняе. Трэба абнавіць мэблю – і сценку, і мяккі куток купіць...".
Адмысловыя дэкарацыі на апошні выхад. Роля запатрабавала.
Муж храпе – і жонка зноў і зноў прачынаецца, пакуль, раздражнёная, не сыходзіць у асобны пакой на вузенькую канапку.
Палюбоўніца ўважае гэты храп за мілагучча доўгачаканага сумоўя. І таксама сыходзіць, толькі на кухню. Гатуе сярод ночы гарбату, паліць і скрушна думае пра звужанасць лёсу.
Народзе мой! Стагоддзямі твой лёс Не ты, не сам – другія вырашалі. Якой ты долі хочаш – не пыталі, З тваіх крывавых смеючыся слёз. Тваіх сыноў найлепшых з году ў год, Як на крыжы Ісуса, распіналі, На шыбеніцах вешалі, ссылалі На катаргу – на змор, на грызь сухот. А ўсе твае прыродныя дары, Усе багацці-скарбы заграбалі Сабе – нязваныя гаспадары. Тваю душу, як грушу, абіралі. На дом уласны на сваім двары – Апошнюю надзею адбіралі. Апошнюю надзею адбіралі, – Маўляў, канай, бязмоўны і сляпы! Чыноўнікі, асветнікі, папы – Адзіным крыкам-хорам горла дралі, Адно і тое ўсцяж таўклі-малолі, Даводзячы, што ты – зусім не ты, Ты – проста выдумка, ты – гук пусты, Цябе няма і не было ніколі! Тады й знашоўся, між усіх адных, Хто не прадаў сумленне за спакусы; Свабоды рыцар, праўды пабрацім, Ён гнеўна грымнуў: "Пачакайце, хлусы! Зарана каркаеце! Паглядзім Яшчэ, што скажуць самі беларусы!.."
Толькі крывадушнікі адразу, лёгка адказваюць на жаночае пытанне: ты мяне кахаеш? Яно ж заўсёды недарэчнае. Калі кахаеш, няма патрэбы пра гэта казаць: пацалуеш, прылашчыш... Калі не – сумуешся: і чаму яна змушае да няшчырасці?
Давай з табой на развітанне Дап'ём салодкае віно, Успомнім першае спатканне І ўсё, што канула даўно. Як разам салаўінай ноччу Збівалі срэбную расу, Як я шаптаў, што не сурочу Тваю дзявочую красу. Ты ўпершыню назвала: "Любы", Як толькі маладзік зайшоў, Твае асмужаныя губы Я, не шукаючы, знайшоў. Так праляцела паўстагоддзя, Нібыта ў нямым кіно. Давай цяпер у поўнай згодзе Дап'ём салодкае віно.
How can I read @pismennik without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Паляўнічы на вершы: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Паляўнічы на вершы have?
Паляўнічы на вершы (@pismennik) has 257 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Паляўнічы на вершы know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.