TGViewer
Channel Public Channel
Народныя амбасады Беларусі

Народныя амбасады Беларусі

@peofbelarus

Канал Народных амбасадаў Беларусі (НА) ў якім мы распавядаем аб сваёй дзейнасці і звязаных з намі навінах.

Публічны чат для размовы: @PEofBelarus_chat

Чат-бот для зваротнай сувязі: @PEofBelarus_bot

E-Mail: help@belarusabroad.org
Subscribers
599
Photos
1K
Videos
74
Links
551
Recent Posts 10 shown
Post #1292 101
⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеянняў»

25 верасня ў Вільні юрыдычны дарадца Святланы Ціханоўскай Леанід Марозаў і праваабаронцы абмеркавалі абарону беларусаў і адказнасць рэжыму Лукашэнкі за рэпрэсіі.

Падчас сустрэчы, у якой брала ўдзел і прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Літве Алена Волкава, былі разгледжаны наступныя пытанні:
— сітуацыя з палітычнымі зняволенымі і рэпрэсіямі, якія працягваюцца;
— дакументаванне злачынстваў і міжнародныя механізмы адказнасці;
— транснацыянальныя рэпрэсіі і злоўжыванні механізмамі Інтэрпола;
— юрыдычныя праблемы, з якімі сутыкаюцца беларусы і беларускі за мяжой;
— падрыхтоўка даследавання Belarus: «Welcome Home» — пра выпадкі затрыманняў і пераследу беларусаў і беларусак пасля вяртання ў Беларусь з-за мяжы.

Больш падрабязней пра сустрэчу
👉 па спасылцы.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • 👍 3
  • 🔥 1
Post #1290 104
🌍 Праект па мэпінгу праблем беларусаў за мяжой прадстаўлены на Minsk Forum 2026

22-23 верасня ў Варшаве прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі, сяброўка Міжнарднай камісіі КР Аляксандра Мамаева прыняла ўдзел у Minsk Forum 2026.

Падчас панэлі «Прававыя дакументы беларускай дыяспары і прававы статус беларусаў у краінах пражывання» яна прадставіла праект Mapping Legalization and Document Problems of Belarusians in Exile, які рэалізуецца пры падтрымцы GMF.
Праект ахоплівае 20 краін Еўропы. На аснове інтэрв’ю з экспертамі ў кожнай краіне, аналізу заканадаўства і адміністрацыйнай практыкі, статыстыкі і канкрэтных кейсаў беларусаў даследуюцца праблемы легалізацыі, дакументаў, мабільнасці і бяспекі.

Сярод ключавых пытанняў — пратэрмінаваныя беларускія пашпарты і магчымасць атрымання пашпартоў іншаземца, падаўжэнне ВНЖ і ПМЖ, міжнародная абарона і натуралізацыя без адмовы ад беларускага грамадзянсва, атрыманне і прызнанне дакументаў з Беларусі, апастыль, даведкі і пасведчанні, дакументы для дзяцей, якія нарадзіліся за мяжой. Таксама даследуюцца пытанні доступу да банкаўскіх паслуг, транснацыянальных рэпрэсій і выкарыстання механізмаў Interpol.

Асобная ўвага надаецца добрым практыкам: рашэнням, якія ўжо працуюць у адных краінах і могуць быць выкарыстаныя ў іншых. Па кожнай краіне будуць падрыхтаваныя канкрэтныя рэкамендацыі для нацыянальных уладаў, дыяспары і беларускіх дэмакратычных сіл.

«Няма краіны, дзе былі б вырашаныя ўсе праблемы беларусаў. Але няма і краіны, дзе мы не маглі б знайсці хаця б адно карыснае рашэнне.
У многіх выпадках нам не трэба вынаходзіць новае. Трэба знайсці тое, што ўжо працуе ў іншай еўрапейскай краіне, адаптаваць і перанесці гэтую практыку.
Таму наш праект — гэта не толькі мэпінг праблем. Фактычна мы таксама робім мэпінг рашэнняў », — падсумавала Аляксандра Мамаева.

Пасля прэзентацыі ўдзельнікі працавалі ў групах, дзе абмеркавалі асноўныя праблемы беларусаў у розных краінах, магчымыя шляхі іх вырашэння, што могуць зрабіць нацыянальныя ўлады і якая каардынацыя з беларускімі дэмакратычнымі сіламі для гэтага неабходная.

Здымкі: Нямецка-беларускае таварыства (dbg e.V.)

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • 👍 5
  • ❤ 3
Post #1289 90

Forwarded from Народная амбасада Беларусі ў Літве

🎉 Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага!

Народная амбасада Беларусі ў Літве шчыра віншуе Алеся Бяляцкага з Днём народзінаў!

Большую частку свайго жыцця Алесь прысвяціў абароне правоў чалавека, дапамозе людзям і адстойванню чалавечай годнасці. Яго шматгадовая праца стала важнай часткай гісторыі беларускага праваабарончага руху і атрымала міжнароднае прызнанне.
Сёння мы жадаем Алесю найперш здароўя і сіл, натхнення і новых задум, больш светлых і радасных момантаў, часу з роднымі, сябрамі і аднадумцамі.
І няхай наперадзе будзе яшчэ шмат гадоў плённай працы дзеля правоў чалавека і свабоднай Беларусі.

З Днём народзінаў, Алесь! 🌿🤍❤️🤍
  • ❤ 8
  • 👍 3
Post #1288 133

Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі

🎼 Ці шмат музыкі ў вашым жыцці сёння?

Запрашаем на вечар, прысвечаны дню нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага — кампазітара, дыпламата і палітычнага дзеяча, чыя біяграфія і спадчына сталі часткай еўрапейскай гісторыі.

Фларэнцыя займала ў яго жыцці асаблівае месца: тут Агінскі правёў апошнія гады жыцця і тут, у базіліцы Санта-Крочэ, ён пахаваны.

Вечар распачнецца з афіцыйных прывітанняў, пасля якіх прафесар Jan Władysław Woś выступіць з дакладам «Michał Kleofas Ogiński. Un europeo tra patria, musica e libertà».

Пасля канцэрта запрашаем застацца на аперытыў і працягнуць вечар разам.

Мерапрыемства арганізавалі Народная амбасада Беларусі ў Італіі і Цэнтр беларускай дэмакратычнай супольнасці сумесна з Ганаровым консульствам Рэспублікі Польшча ў Фларэнцыі.

📅 25 верасня | 17:30
📍 Via di S. Giuseppe, Firenze

Уваход вольны. Будзем рады бачыць вас у Фларэнцыі! 🤍❤️🤍
  • 👍 3
Post #1287 162
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына МакЛейн узяла ўдзел у экспертным вэбінары Офіса Святланы Ціханоўскай «Падтрымка беларусаў сёння, пашырэнне магчымасцей заўтра: сацыяльная палітыка для Новай Беларусі»

​У сваім выступе Ірына прадставіла сацыяльную палітыку як аснову будучай грамадскай дамовы паміж грамадзянамі і дзяржавай. У цяперашняй Беларусі доступ да занятасці, сацыяльнай падтрымкі і дзяржаўных паслуг звязаны з сістэмай палітычнай залежнасці. У дэмакратычнай Беларусі сацыяльная абарона мусіць грунтавацца на правах грамадзян, празрыстых рашэннях, прафесійнай незалежнасці і магчымасці аспрэчваць дзеянні дзяржаўных інстытутаў.

​Асобная ўвага была нададзеная эканамічнай абгрунтаванасці будучай сістэмы.

​«Моцная сацыяльная дзяржава патрабуе ўстойлівага фінансавання, аднак выдаткі на ахову здароўя, сацыяльную дапамогу, адукацыю і падтрымку сем’яў таксама з’яўляюцца інвестыцыямі ў чалавечы патэнцыял і эканамічную актыўнасць.
​Практычным прыкладам салідарнасці стала
«Раёнка», лічбавая платформа для бясплатных і ананімных медыцынскіх кансультацый людзям унутры Беларусі. У верасні пачаўся збор сродкаў, пачатак кансультацый запланаваны на кастрычнік. Праект дазволіць адначасова аказваць неабходную дапамогу і захоўваць прафесійныя сувязі паміж беларускімі лекарамі за мяжой і людзьмі ўнутры краіны».

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • ❤ 6
  • 👍 5
Post #1284 280
🇸🇮 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі і сяброўка Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева прыняла ўдзел у Bled Strategic Forum 2026.

Bled Strategic Forum, які праходзіў 31 жніўня – 1 верасня у Славеніі – гэта адзін з ключавых міжнародных форумаў у рэгіёне, які штогод збірае палітычных лідараў, дыпламатаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і экспертнай супольнасці.

Сёлета ў цэнтры дыскусій былі еўрапейская і рэгіянальная бяспека, вайна Расіі супраць Украіны і перспектывы міру, будучыня трансатлантычных адносін, пашырэнне Еўрапейскага саюза, кібербяспека і супрацьдзеянне дэзінфармацыі.

«Для нас вельмі важна прысутнічаць на такіх міжнародных пляцоўках, каб Беларусь заставалася на парадку дня еўрапейскіх партнёраў. Гэта таксама магчымасць дзяліцца беларускай экспертызай у пытаннях рэгіянальнай бяспекі і адначасова выкарыстоўваць міжнародныя кантакты для вырашэння канкрэтных праблем беларусаў, якія жывуць за мяжой», — адзначыла Аляксандра Мамаева.

Падчас размоваў з прадстаўнікамі  Міністэрства замежных спраў Славеніі, замежнымі палітыкамі і дыпламатамі, асобная ўвага была нададзена Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека і транснацыянальнымі рэпрэсіямі, а таксама практычным праблемам беларусаў у Славеніі і магчымым шляхам іх вырашэння.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • 👍 4
  • 🔥 4
  • ❤ 3
Post #1283 171

Forwarded from Народная Амбасада Беларусі ў Італіі

Запрашаем правесці апошнія выходныя верасня разам - мерапрыемствы будуць на любы густ!

🔻26 верасня: сустрэча з Паўлам Севярынцам + прэзентацыя кнігі + барбекю🔥 Будзе магчымасць пазнаёміцца і паразмаўляць у нефармальнай атмасферы.

🔻27 верасня: традыцыйны спартыўны турнір, 4 edition🏆 Будзе валейбол, камандная гульня, спаборніцтвы, заўзятары і пазітыўныя эмоцыі.

‼️Дакладныя месцы, час і поўную праграму абодвух дзён апублікуем крыху пазней у афішах.

🏠 Прыязджаеце здалёк? Мы зможам дапамагчы з начлегам тым, каму ён патрэбны. Калі ласка, пазначце гэта пры рэгістрацыі.

👉 Каб узяць удзел, запоўніце анкету.

Можна далучыцца да аднаго з мерапрыемстваў або прыехаць да нас на ўсе выходныя 26–27 верасня.

Захоўвайце даты, запрашайце знаёмых з Италіі — пабачымся ў Фларэнцыі! 🤍❤️🤍І чакайце на афішы!
  • 👍 3
  • 🤡 2
  • ❤ 1
Post #1281 260

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️ Рэпрэсіі на "экспарт": як палітычны пераслед у Беларусі выходзіць за межы краіны

Рэпрэсіўная машына ў Беларусі ўсё больш засяроджваецца на тых, хто знаходзіцца па-за межамі краіны, спрабуючы крыміналізаваць любыя праявы міжнароднай актыўнасці і ўвагі да краіны.

На 18 жніўня 2026 года ў Беларусі існуе 376 "экстрэмісцкіх фармаванняў" — і як мінімум 19 з іх звязаныя з замежнымі арганізацыямі. Геаграфія пераследу пашырылася на ўвесь свет — ад суседняй Польшчы да далёкага Лас-Вегаса, тэматыка ахоплівае разнастайныя сферы жыцця — ад медыя да адукацыі, а агульная колькасць “экстрэмісцкіх матэрыялаў”, звязаных з замежжам, толькі за няпоўны 2026 год папоўнілася дзесяткамі новых пазіцый. 

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120955

🌿 Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
  • 👍 1
  • 😢 1
  • 💔 1
Post #1280 234

Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь

Кіпр пачаў выдаваць беларусам дазволы на жыхарства з пратэрмінаванымі пашпартамі: https://smarturl.click/XQk6Z

Адпаведнае адміністрацыйнае рашэньне дзейнічае з траўня 2026 году, паведамілі Радыё Свабода ў Офісе намесьніка міністра міграцыі і міжнароднай абароны Кіпру.

У адказ на запыт Свабоды ў Офісе намесьніка міністра пацьвердзілі, што Міграцыйны дэпартамэнт Кіпру ўхваліў рашэньне, якое дазваляе грамадзянам Беларусі з пратэрмінаванымі беларускімі пашпартамі атрымліваць або працягваць дазволы на жыхарства.

Кіпрскія ўлады таксама пацьвердзілі Свабодзе, што дзеці, народжаныя на Кіпры ў сем’ях, дзе абое бацькоў зьяўляюцца грамадзянамі Беларусі і ня могуць атрымаць для дзіцяці беларускі пашпарт, здолеюць атрымаць дазвол на жыхарства на падставе выдадзенага на Кіпры пасьведчаньня аб нараджэньні.
  • 👍 6
  • 🥰 1
Post #1270 361
Народныя амбасады Беларусі 🇱🇻 Дзень Рыгі Запрашаем наведаць беларускі стэнд, арганізаваны Народнай амбасадай Беларусі ў Латвіі сумесна з Асацыяцыяй беларусаў Латвіі «Суполка». "15 жніўня ў Верманскім садзе наш стэнд пад бел-чырвона-белым сцягам ужо трэці раз прадставіць дэмакратычную…
Нароўне з амбасадамі Бельгіі, Швецыі, Японіі і інш. на свяце "Дзень Рыгі" таксама быў прадстаўлены і беларускі стэнд.

Глядзіце, якая там была цудоўная атмасфера!

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • ❤ 6
  • 👍 4
Older posts →

About this channel

How can I read @peofbelarus without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Народныя амбасады Беларусі: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Народныя амбасады Беларусі have?
Народныя амбасады Беларусі (@peofbelarus) has 599 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Народныя амбасады Беларусі know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →