TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5386 491
Прадстаўніцтва Аб'яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы запускае праект анлайн-медычнай дапамогі для ўразлівых груп у Беларусі

«Раёнка» — праект, які павінен зрабіць кваліфікаваную медычную дапамогу больш даступнай для беларусаў, што маюць абмежаваныя магчымасці атрымаць яе па месцы жыхарства.

Ужо на пачатку верасня «Раёнка» плануе прыняць першых пацыентаў. Пра тое, як будзе працаваць праект, распавёў у эфіры Белсату намеснік прадстаўніцы АПК па сацыяльнай палітыцы ў пытаннях аховы здароўя Станіслаў Салавей.

Звярнуцца па дапамогу змогуць:
❤️былыя палітвязні,
❤️ людзі, якія сутыкнуліся з гвалтам, у тым ліку хатнім,
❤️шматдзетныя сем’і,
❤️людзі з інваліднасцю,
❤️сола-бацькі,
❤️а таксама жыхары населеных пунктаў па-за Мінскам і абласнымі цэнтрамі.

Каб атрымаць доступ да «Раёнкі», пацыент спачатку пройдзе верыфікацыю. Пасля гэтага чалавек атрымае код доступу да платформы і зможа выбраць лекара самастойна або з дапамогай каардынатара.

Пры гэтым сама медычная кансультацыя будзе ананімнай: лекар не будзе ведаць імя пацыента, а пацыент — імя лекара. Унутры сістэмы для пацыента будзе створана ананімная медычная картка з інфармацыяй, неабходнай для кансультацый.

Кансультацыі будуць праходзіць у чаце або праз відэасувязь.

Да праекта плануюць далучыць беларускіх медыкаў, якія цяпер жывуць і працуюць пераважна ў краінах Еўразвязу і маюць там дазвол на медычную практыку. На старце каманда плануе прыцягнуць 10 спецыялістаў. Сярод найбольш запатрабаваных напрамкаў — тэрапія, уралогія, оталарынгалогія, кардыялогія і эндакрыналогія.

Кансультацыя можа стаць «другім медычным меркаваннем»: лекар дапаможа ацаніць ужо пастаўлены дыягназ ці прызначанае лячэнне і разабрацца ў складаным выпадку. Пры гэтым у межах праекта пакуль не будуць выдавацца афіцыйныя медычныя высновы і рэцэпты.

А ці будзе дапамога бясплатнай — глядзіце ў відэа.
  • ❤ 16
  • 🔥 9
  • 👏 6
  • 👎 1
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 2, 2026Юлія Міцкевіч: Будучая Беларусь павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы Па заказ…
  2. Oct 2, 2026Беларусь з’яўляецца часткай рашэння рэгіянальнага крызісу Стратэгія і роля Францыі ў пазіц…
  3. Oct 2, 2026Ці патрэбны Беларусі свой Нюрнберг над камунізмам? Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Каб…
  4. Sep 30, 2026Кабанчук: Расія спрабуе парушыць знешнюю лагістыку Украіны і правярае супрацьпаветраную аб…
  5. Sep 30, 2026Павел Латушка: Санкцыі павінны выкарыстоўвацца для спынення рэпрэсій і дасягнення сістэмны…
  6. Sep 29, 2026Палітвязні і еўрапейская будучыня Беларусі: пра што гаварылі прадстаўнікі АПК з кіраўніком…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →