TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.84K subscribers
Post #5512 565
Кабанчук: Расія спрабуе парушыць знешнюю лагістыку Украіны і правярае супрацьпаветраную абарону краін НАТО

Расійскія ўдары паблізу заходняй мяжы Украіны — гэта ўжо не асобныя атакі, а сістэмны ціск на транспартныя зносіны з краінамі ЕС, лічыць прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Вадзім Кабанчук.

«Мішэнню становіцца не толькі ваенная лагістыка, якая ў асноўным ідзе з Польшчы, Румыніі і Малдовы, але і сама ўстойлівасць транспартных зносін Украіны з гэтымі краінамі — бо праз іх ідуць не толькі ваенныя грузы, але і амаль увесь гандлёвы абарот.

Адначасова расіяне, безумоўна, правяраюць рэакцыю краін НАТО і іх супрацьпаветраную абарону, таму што ўдары наносяцца непасрэдна ў раёне мяжы».


Наступствы такіх атак ужо адчуваюць суседнія краіны. Паветраныя трывогі прыводзяць да эвакуацыі памежных пераходаў і часовага спынення іх працы.

На думку Вадзіма Кабанчука, адказам павінна стаць рэгіянальная сістэма абароны: альтэрнатыўныя лагістычныя маршруты, супрацьдронавая абарона, сумеснае назіранне за паветранай абстаноўкай і загадзя ўзгоднены механізм дзеянняў Украіны і краін ЕС падчас новых атак.

Асобнай увагі патрабуюць пад’язныя дарогі, чыгуначныя вузлы, паліўныя аб’екты і масты. Кабанчук таксама прапануе мінімізаваць чэргі на мяжы з дапамогай электроннага запісу, каб вялікая колькасць аўтамабіляў не канцэнтравалася ў адным месцы і не станавілася патэнцыйнай мішэнню.

Чытаць цалкам каментар Вадзіма Кабанчука.
  • 👍 11
  • 🤔 5
  • 👎 2
  • 🔥 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 12, 2026Масавыя рэпрэсіі ў цэнтры Еўропы не могуць стаць руцінай «Рэжым баіцца альтэрнатывы і наша…
  2. Oct 11, 2026Вадзім Кабанчук: «Мы ўжо дастаткова даўно гаворым пра пагрозы гібрыднай агрэсіі і фіксуем,…
  3. Oct 9, 2026Адкрыццё выставы «Непачутыя галасы» ў Гамбургу 11 кастрычніка ў 17:00 адбудзецца адкрыццё…
  4. Oct 9, 2026Новая прадстаўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па сацыяльнай палітыцы Вераніка Станке…
  5. Oct 9, 2026Кадравыя змены ў Аб’яднаным Пераходным Кабінеце: новыя прызначэнні Юліі Міцкевіч, Станісла…
  6. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →