TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5520 539
Юлія Міцкевіч: Будучая Беларусь павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы

Па заказе Прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы група экспертаў і экспертак распрацуе рэформу ў сферы правоў пажылых людзей і пенсіянераў у Беларусі. Гэта комплекс заканадаўчых, сацыяльных і эканамічных змен, накіраваных на паляпшэнне якасці жыцця грамадзян старэйшага пакалення, абарону іх правоў ад дыскрымінацыі і забеспячэнне іх актыўнага ўдзелу ў жыцці грамадства, — распавяла выканаўца абавязкаў прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч.

1 кастрычніка свет адзначыў Міжнародны дзень пажылых людзей. Для Беларусі гэта больш чым дата ў календары. Больш за 15 % насельніцтва Беларусі — людзі старэйшыя за 65 гадоў. Менавіта гэтыя людзі сёння найбольш пакутуюць ад таго, што ўлады замянілі сацыяльную палітыку рэпрэсіўнай. І гэта ўплывае не толькі на тых людзей пенсійнага ўзросту, якія жывуць у краіне, але і на тых, хто знаходзіцца ў выгнанні і пакутуе ад наступстваў транснацыянальных рэпрэсій. Згодна з інфармацыяй ад Dissidentby, 153 чалавекі сталага ўзросту сутыкнуліся з пераследам, 25 з іх і сёння за кратамі, 18 мелі або маюць праблемы са здароўем, 121 чалавек — у спісе «экстрэмістаў», 24 — у спісе «тэрарыстаў».

«Сацыяльная дзяржава — гэта не толькі пра пенсіі і льготы. Гэта мадэль, у якой дзяржава служыць грамадзянам: будуе сістэмы падтрымкі і забяспечвае празрыстае і справядлівае пераразмеркаванне рэсурсаў. Такая мадэль трымаецца на даверы паміж людзьмі і ўладай, а рэжым пабудаваны на страху і падаўленні. Таму там, дзе павінны быць інвестыцыі ў медыцыну і сацыяльныя паслугі, мы бачым выдаткі на сілавы апарат. Там, дзе павінна быць забеспячэнне годнасці пажылых, мы бачым рэпрэсіі і занядбанне».


Рэформа будзе ўключаць у сябе некалькі напрамкаў, такіх як:

🔺справядлівыя і празрыстыя пенсіі;
🔺 даглядная медыцына і доўгатэрміновы догляд;
🔺 абарона ад дыскрымінацыі па ўзросце;
🔺 гнуткі пенсійны ўзрост;
🔺 актыўнае старэнне і даўгалецце;
🔺 бяспека і годнасць, абарона ад гвалту.

Усе гэтыя падыходы абапіраюцца на міжнародныя стандарты: Прынцыпы ААН у дачыненні да пажылых людзей, Мадрыдскі міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння і Дзесяцігоддзе здаровага старэння СААЗ (2021–2030).

Будучая Беларусь павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы: празрыстыя пенсійныя механізмы, даступную медыцыну, развітую сістэму сацыяльных паслуг і падтрымку сям'і. Бо толькі тая краіна, якая клапоціцца пра сваіх старэйшых, мае маральнае права называцца сучаснай і справядлівай.
  • 👍 7
  • ❤ 4
  • 🔥 2
  • 👎 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 9, 2026Вераніка Станкевіч прызначаная на пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага П…
  2. Oct 8, 2026Аліса Рыжычэнка: Дэзінфармацыя — гэта не толькі палітычная, але і эканамічная пагроза Прад…
  3. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  4. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
  5. Oct 5, 2026Што будзе з ГУБАЗіКам і АМАПам пасля дэмакратычных зменаў? Прадстаўнік Аб’яднанага Пераход…
  6. Oct 5, 2026«Дэмакратычная Беларусь павінна адмовіцца ад смяротнага пакарання назаўжды» Выканаўца абав…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →