TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5524 453
Што будзе з ГУБАЗіКам і АМАПам пасля дэмакратычных зменаў?

Прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па аднаўленні законнасці і правапарадку Мікалай Казлоў лічыць, што структуры, якія сталі галоўнымі інструментамі рэпрэсіўнага апарату, не могуць застацца ў цяперашнім выглядзе.

Паводле Мікалая Казлова, сёння ў Беларусі ўвогуле празмерная колькасць супрацоўнікаў сілавых структур.

«Цяперашняя ўлада шмат у чым трымаецца менавіта на штыках, таму скарачэнні ў любым выпадку непазбежныя. Скажу нават больш: калі б гэтыя людзі ўвогуле не ўдзельнічалі ў рэпрэсіях, мы ўсё роўна сутыкнуліся б з пытаннем: навошта краіне столькі сілавікоў?»


Асобна павінна вырашацца будучыня структур, якія сталі галоўнымі інструментамі рэпрэсіўнага апарату.

«Напрыклад, ГУБАЗіК. Яго, на мой погляд, трэба расфармаваць.

Асобная гісторыя з АМАПам. У цяперашнім выглядзе і ў цяперашняй колькасці яны дакладна не патрэбныя. Трэба глядзець, якія функцыі сапраўды неабходныя дзяржаве і хто іх будзе выконваць».


Але аднаго скарачэння колькасці сілавікоў недастаткова. Неабходная рэформа самой сістэмы МУС, якая, паводле Мікалая Казлова, глыбока дэградавала і страціла давер.

Адной з прынцыповых зменаў павінна стаць адмова ад «палачнай сістэмы»: планы па колькасці пратаколаў і штрафаў робяць сістэму арыентаванай на пакаранне, а не на бяспеку. Таксама праваахоўныя органы не павінны ўдзельнічаць у палітычным працэсе ні на чыім баку. Іх задача — забяспечваць выкананне закона, не дапускаць фальсіфікацый, гарантаваць бяспеку і выконваць сваю звычайную працу.

Мікалай Казлоў падкрэслівае, што рэформа павінна змяніць саму сутнасць сістэмы, а не звесціся да перайменавання міліцыі ў паліцыю.

«Рэформа МУС будзе паспяховай тады, калі чалавек убачыць у паліцэйскім таго, хто абараняе яго правы, бяспеку і недатыкальнасць».


Праца над будучымі зменамі вядзецца ўжо цяпер. Існуе праект закона «Аб паліцыі», а таксама праект закона аб люстрацыі. Завершаная і распрацоўка закона аб кантролі над спецслужбамі, у якой Мікалай Казлоў прымаў асабісты ўдзел.
  • 👍 20
  • ❤ 4
  • 🔥 4
  • 🤔 2
  • 👎 1
  • 😢 1
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  2. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
  3. Oct 5, 2026«Дэмакратычная Беларусь павінна адмовіцца ад смяротнага пакарання назаўжды» Выканаўца абав…
  4. Oct 2, 2026Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сус…
  5. Oct 2, 2026Post #5521
  6. Oct 2, 2026Юлія Міцкевіч: Будучая Беларусь павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы Па заказ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →