TGViewer
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі @cabinetbelarus · 2.85K subscribers
Post #5523 472
«Дэмакратычная Беларусь павінна адмовіцца ад смяротнага пакарання назаўжды»

Выканаўца абавязкаў прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Юлія Міцкевіч падтрымала Тыдзень супраць смяротнага пакарання, арганізаваны праваабарончым цэнтрам «Вясна».

«Жыццё любога чалавека — найвышэйшая каштоўнасць. Смяротнае пакаранне — гэта не правасуддзе, а незваротны гвалт дзяржавы над чалавекам. Калі суды залежныя, а прызнанні выбіваюць пад ціскам, цаной памылкі становіцца чалавечае жыццё»,

— адзначыла Юлія Міцкевіч.

Тыдзень супраць смяротнага пакарання праходзіць з 5 кастрычніка напярэдадні Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, які адзначаецца 10 кастрычніка. Беларусь застаецца апошняй краінай у Еўропе, дзе смяротныя прысуды дагэтуль прыводзяцца ў выкананне.

Юлія Міцкевіч падтрымлівае кампанію супраць смяротнага пакарання шмат гадоў. Яшчэ ў 2012 годзе яна знялася ў кліпе «Рэп супраць смяротнага пакарання» магілёўскага рэп-бэнда «Прадмова» і праваабарончага цэнтра «Вясна» разам з Любоўю Кавалёвай, маці пакаранага смерцю Уладзіслава Кавалёва.

«Яе гісторыя назаўсёды засталася для мяне напамінам пра тое, што за кожным прысудам стаіць сям’я і родныя, якім нават не кажуць, дзе пахаваны іх блізкі чалавек. Гэта таксама з’яўляецца катаваннем»,

— падкрэсліла Юлія Міцкевіч.

У межах Тыдня супраць смяротнага пакарання 12 кастрычніка ў Вільнюсе пройдзе дыскусія пра адмену смяротнага пакарання з акцэнтам на сітуацыі ў Беларусі. У ёй возьмуць удзел вядучыя эксперты па гэтай тэме з боку Рады Еўропы і беларускай дэмакратычнай супольнасці. Гэта стане першым мерапрыемствам, арганізаваным нядаўна створаным Інфармацыйным пунктам Рады Еўропы для беларускага народа ў Вільнюсе.

Праграму ўсіх падзей Тыдня можна паглядзець на сайце праваабарончага цэнтра «Вясна».
  • ❤ 8
  • 👍 5
  • 🔥 5
  • 👎 2
  • 👏 2
More from @cabinetbelarus
  1. Oct 7, 2026Юлія Міцкевіч сустрэлася са спецпрадстаўніком краін Паўночнай Еўропы і Балтыі па Беларусі…
  2. Oct 7, 2026Вадзім Кабанчук: Рота «Воля» можа стаць пачаткам войскаў беспілотных сістэм новай беларуск…
  3. Oct 5, 2026Што будзе з ГУБАЗіКам і АМАПам пасля дэмакратычных зменаў? Прадстаўнік Аб’яднанага Пераход…
  4. Oct 2, 2026Намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка правёў сус…
  5. Oct 2, 2026Post #5521
  6. Oct 2, 2026Юлія Міцкевіч: Будучая Беларусь павінна вярнуць сабе прынцыпы сацыяльнай дзяржавы Па заказ…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →