TGViewer
Народныя амбасады Беларусі Народныя амбасады Беларусі @peofbelarus · 599 subscribers
Post #1287 162
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына МакЛейн узяла ўдзел у экспертным вэбінары Офіса Святланы Ціханоўскай «Падтрымка беларусаў сёння, пашырэнне магчымасцей заўтра: сацыяльная палітыка для Новай Беларусі»

​У сваім выступе Ірына прадставіла сацыяльную палітыку як аснову будучай грамадскай дамовы паміж грамадзянамі і дзяржавай. У цяперашняй Беларусі доступ да занятасці, сацыяльнай падтрымкі і дзяржаўных паслуг звязаны з сістэмай палітычнай залежнасці. У дэмакратычнай Беларусі сацыяльная абарона мусіць грунтавацца на правах грамадзян, празрыстых рашэннях, прафесійнай незалежнасці і магчымасці аспрэчваць дзеянні дзяржаўных інстытутаў.

​Асобная ўвага была нададзеная эканамічнай абгрунтаванасці будучай сістэмы.

​«Моцная сацыяльная дзяржава патрабуе ўстойлівага фінансавання, аднак выдаткі на ахову здароўя, сацыяльную дапамогу, адукацыю і падтрымку сем’яў таксама з’яўляюцца інвестыцыямі ў чалавечы патэнцыял і эканамічную актыўнасць.
​Практычным прыкладам салідарнасці стала
«Раёнка», лічбавая платформа для бясплатных і ананімных медыцынскіх кансультацый людзям унутры Беларусі. У верасні пачаўся збор сродкаў, пачатак кансультацый запланаваны на кастрычнік. Праект дазволіць адначасова аказваць неабходную дапамогу і захоўваць прафесійныя сувязі паміж беларускімі лекарамі за мяжой і людзьмі ўнутры краіны».

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • ❤ 6
  • 👍 5
More from @peofbelarus
  1. Sep 27, 2026⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеяння…
  2. Sep 26, 2026🌍 Праект па мэпінгу праблем беларусаў за мяжой прадстаўлены на Minsk Forum 2026 22-23 вер…
  3. Sep 25, 2026🎉 Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага! Народная амбасада Беларусі ў Літве шчыра віншуе…
  4. Sep 22, 2026🎼 Ці шмат музыкі ў вашым жыцці сёння? Запрашаем на вечар, прысвечаны дню нараджэння Міхал…
  5. Sep 5, 2026🇸🇮 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі і сяброўка Міжнароднай камісіі Каа…
  6. Sep 4, 2026Запрашаем правесці апошнія выходныя верасня разам - мерапрыемствы будуць на любы густ! 🔻2…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →