TGViewer
Народныя амбасады Беларусі Народныя амбасады Беларусі @peofbelarus · 599 subscribers
Post #1284 280
🇸🇮 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Славеніі і сяброўка Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Аляксандра Мамаева прыняла ўдзел у Bled Strategic Forum 2026.

Bled Strategic Forum, які праходзіў 31 жніўня – 1 верасня у Славеніі – гэта адзін з ключавых міжнародных форумаў у рэгіёне, які штогод збірае палітычных лідараў, дыпламатаў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый і экспертнай супольнасці.

Сёлета ў цэнтры дыскусій былі еўрапейская і рэгіянальная бяспека, вайна Расіі супраць Украіны і перспектывы міру, будучыня трансатлантычных адносін, пашырэнне Еўрапейскага саюза, кібербяспека і супрацьдзеянне дэзінфармацыі.

«Для нас вельмі важна прысутнічаць на такіх міжнародных пляцоўках, каб Беларусь заставалася на парадку дня еўрапейскіх партнёраў. Гэта таксама магчымасць дзяліцца беларускай экспертызай у пытаннях рэгіянальнай бяспекі і адначасова выкарыстоўваць міжнародныя кантакты для вырашэння канкрэтных праблем беларусаў, якія жывуць за мяжой», — адзначыла Аляксандра Мамаева.

Падчас размоваў з прадстаўнікамі  Міністэрства замежных спраў Славеніі, замежнымі палітыкамі і дыпламатамі, асобная ўвага была нададзена Беларусі, сітуацыі з правамі чалавека і транснацыянальнымі рэпрэсіямі, а таксама практычным праблемам беларусаў у Славеніі і магчымым шляхам іх вырашэння.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
  • 👍 4
  • 🔥 4
  • ❤ 3
More from @peofbelarus
  1. Sep 27, 2026⚖ «Наша агульная мэта — зрабіць так, каб гэтыя доказы сталі асновай для канкрэтных дзеяння…
  2. Sep 26, 2026🌍 Праект па мэпінгу праблем беларусаў за мяжой прадстаўлены на Minsk Forum 2026 22-23 вер…
  3. Sep 25, 2026🎉 Сёння дзень народзінаў Алеся Бяляцкага! Народная амбасада Беларусі ў Літве шчыра віншуе…
  4. Sep 22, 2026🎼 Ці шмат музыкі ў вашым жыцці сёння? Запрашаем на вечар, прысвечаны дню нараджэння Міхал…
  5. Sep 21, 2026🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 Прадстаўніца Народнага консульства Беларусі ў Шатландыі Ірына МакЛейн узяла…
  6. Sep 4, 2026Запрашаем правесці апошнія выходныя верасня разам - мерапрыемствы будуць на любы густ! 🔻2…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →