Беларуская мова ў польскіх школах для дзяцей эмігрантаў! Подпісы збіраюцца ў падтрымку зменаў у заканадаўстве📖
Беларуская дыяспара ў Польшчы актывізуе кампанію збору подпісаў за змены ў законе «Аб нацыянальных і этнічных меншасцях і рэгіянальных мовах». Мэта – даць беларускім дзецям, якія жывуць у Польшчы, права вывучаць іх родную мову.
Ініцыятары кампаніі заклікаюць польскіх парламентарыяў перагледзець закон аб правах меншасцяў вывучаць родную мову і пашырыць тэрмін «нацыянальная меншасць» на тых, хто легальна жыве ў Польшчы, але не мае польскага грамадзянства.
Колькасць сабраных подпісаў ужо блізкая да 1400💫
Прадстаўнікі беларускай дыяспары спадзяюцца на станоўчае змяненне заканадаўства і працягваюць мабілізаваць падтрымку сярод беларусаў у Польшчы і за яе межамі.
Беларускі ПЭН лічыць важным далучыцца да гэтай ініцыятывы падтрымання і распаўсюду беларускай культуры і мовы.
🔗 Подпісы можна пакінуць на медыяплатформе lixtar.media
Post #3787
322

- 🔥 7
- 🌚 1