🇮🇪 Спіс сяброў дэмакратычнай Беларусі павялічваецца!
У Брусэлі адбылася сустрэча Святланы Ціханоўскай са спікеркай парламента Ірландыі Веронай Мэрфі
Натуральна гаварылі пра Беларусь. Пра тое, як зрабіць супрацу больш практычнай і заўважнай.
🇮🇪 Група «За дэмакратычную Беларусь» у ірландскім парламенце дашле прадстаўніка на сустрэчу Альянсу парламенцкіх груп у Осла. Гэта магчымасць падзяліцца ірландскім досведам па беларускіх кейсах і адначасова пераняць паспяховыя практыкі іншых парламентаў.
🤝 Асобная тэма — група хросных беларускіх палітвязняў. У ірландскім парламенце яна адна з найбольшых. Ёсць ідэя правесці форум хросных, і тут ірландскі досвед можа быць вельмі карысным.
📍 Яшчэ адна дамоўленасць — візіт Святланы Ціханоўскай у Дублін. Будзе магчымасць выкарыстаць яго не толькі для сустрэчаў з прадстаўнікамі выканаўчай улады, але і для далейшага ўзаемадзеяння з парламентам.
🇮🇪⚪🔴⚪ Добра, калі ў парламенце ёсць група «За дэмакратычную Беларусь». Яшчэ лепш — калі яе працу падтрымлівае спікер парламента.
Post #16843
54

- 👍 2
- ❤ 1
- 👌 1