TGViewer
Парламенцкі Канал Парламенцкі Канал @parlamentbel · 610 subscribers
Post #16905 46
⚪🔴⚪🤝🇸🇪 АД АНДОРЫ ДА СТОКГАЛЬМА

Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі на палях Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры сустрэліся з Б’ёрнам Сёдэрам (Björn Söder) — кіраўніком шведскай дэлегацыі ў Асамблеі.

Анатоль Лябедзька падзяліўся з “Парламенцкім каналам “вынікамі сустрэчы.

«Абмеркавалі тры важныя тэмы.
🔹 АБСЕ: ад салідарнасці да канкрэтных вынікаў. Дзякуючы падтрымцы Б’ёрна Сёдэра мы зрабілі два важныя крокі: дэ-факта замацавалі ўдзел дэлегацыі дэмакратычных сілаў Беларусі ў працы Асамблеі і стварылі ў ёй групу «За дэмакратычную Беларусь». Цяпер абмеркавалі, як зрабіць беларускую прысутнасць у арганізацыі яшчэ больш заўважнай і эфектыўнай.

🔹 Швецыя пасля выбараў. Абмеркавалі палітычную сітуацыю і няпростыя перамовы вакол фармавання новай кіроўнай кааліцыі.

🔹 Група «За дэмакратычную Беларусь» у Рыксдагу. Пасля кожных выбараў патрэбна запускаць працу па стварэнні дэпутацкай групы “За дэмакратычную Беларусь”. Мы, безумоўна, разлічваем на актыўны ўдзел у ёй Б’ёрна Сёдэра, які быў рухавіком групы ў папярэднім складзе парламента.

📅 Дамовіліся пра каляндар дзеянняў з мэтай 9 снежня абвясціць пра стварэнне групы ў новым складзе Рыксдага. Дата невыпадковая: у гэты час у шведскім парламенце плануецца сайд-івэнт з удзелам Паўночнай рады.

Парламенцкая салідарнасць — гэта не толькі словы і добрыя намеры. Гэта людзі, якія дапамагаюць ператвараць падтрымку Беларусі ў канкрэтныя рашэнні і дзеянні. Працягваем працу! 💪

#Беларусь #Швецыя #АБСЕ #Рыксдаг #ПарламенцкаяСалідарнасць #ДэмакратычнаяБеларусь

Далучайся і будзем разам 🖌
https://t.me/parlamentbel
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • ❤ 1
More from @parlamentbel
  1. Oct 10, 2026⚪️🔴⚪️🤝🇺🇦 БЕЛАРУСЬ—УКРАІНА: ПАРЛАМЕНЦКАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў АБСЕ Дэлегацыя дэмсіл Беларус…
  2. Oct 10, 2026Опрос показал, за кого вильнюсцы готовы голосовать на выборах мэра Действующего мэра Валда…
  3. Oct 10, 2026🇽🇰 КОСАВА: ПАРЛАМЕНТ ЁСЦЬ. А ЦІ БУДЗЕ СТАБІЛЬНАСЦЬ? Косава нарэшце выйшла з працяглага і…
  4. Oct 10, 2026БЕЛАРУСКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ Ў АБСЕ: ПАДТРЫМКА І НОВЫЯ МАГЧЫМАСЦІ Падчас сесіі Парламенцкай асамбл…
  5. Oct 10, 2026Новы дзень-новыя падзеі! СУБОТА,10.10.2026 ПА АБСЕ Далучайся і будзем разам🖌 https://t.me…
  6. Oct 9, 2026⚪🔴⚪🤝🇺🇦 ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ І УКРАІНА — РАЗАМ У ПАРЛАМЕНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЕ! Дэлегацы…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →