⚪️🔴⚪️🤝🇺🇦 БЕЛАРУСЬ—УКРАІНА: ПАРЛАМЕНЦКАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА Ў АБСЕ
Дэлегацыя дэмсіл Беларусі падчас восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ ў Андоры сустрэлася з Мікітам Патураевым, кіраўніком дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны ў Асамблеі.
Бакі падвялі вынікі сумеснай працы, у тым ліку сайд-івэнта «Каардынаваныя інфармацыйныя аперацыі і іх уплыў на грамадскую думку падчас выбараў і грамадзянскіх крызісаў»
Мерапрыемства было арганізавана сумеснымі намаганнямі дэлегацый Украіны і Беларусі. Гэта быў першы досвед такога супрацоўніцтва, вынікамі якога бакі засталіся задаволеныя.
Асобная частка сустрэчы была прысвечана планам далейшай супольнай дзейнасці. Мікіта Патураеў узяўся ў якасці віцэ-прэзідэнта ПА АБСЕ садзейнічаць пашырэнню магчымасцяў беларускай дэлегацыі — у прыватнасці, яе ўдзелу ў працы структур Асамблеі і выступам падчас розных мерапрыемстваў.
Бакі таксама абмеркавалі парадак працы на 2027 год. Бліжэйшыя магчымасці для працягу супрацоўніцтва — зімовая сесія ПА АБСЕ ў Вене і летняя сесія ў Белградзе.
Post #16910
42

- 🔥 1