TGViewer
Channel Public Channel
Парламенцкі Канал

Парламенцкі Канал

@parlamentbel

Гэта канал
👉аб парламентарызме
👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы
👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
Subscribers
613
Photos
10.8K
Videos
975
Links
12.1K
Recent Posts 16 shown
Post #16839 35
🇪🇺 ЕЎРАПАРЛАМЕНТ: АД СУСТРЭЧ — ДА КАНКРЭТНЫХ ДЗЕЯННЯЎ

Святлана Ціханоўская і каманда сёння правялі ў Еўрапейскім парламенце шэраг сустрэч з тымі, хто фарміруе еўрапейскую палітыку ў дачыненні да Беларусі.

Размова ішла не толькі пра сітуацыю ў Беларусі, але перадусім пра канкрэтныя крокі і новыя магчымасці для парламенцкай падтрымкі.

🔹 Канферэнцыя высокага ўзроўню па Беларусі — яна пройдзе ў снежні ў Еўрапейскім парламенце. Абмяркоўвалі фармат, удзельнікаў і змест.

🔹 Статус назіральніка для Беларусі ў Парламенцкай асамблеі Еўранэст. Тут маем добрую падтрымку і працуем над тым, каб гэтае рашэнне было рэалізавана.

🔹 Міжпартыйны форум 8+100. Новая магчымасць пашырыць кола палітычных сіл у Еўропе, якія будуць сістэмна займацца беларускай тэмай і заставацца ўцягнутымі ў яе.

🔹 Канфіскацыя маёмасці беларусаў па палітычна матываваных справах. Пытанне ўжо мае падтрымку на ўзроўні некалькіх дэпутатаў і палітычных груп. Ёсць гатоўнасць вывучаць праблему, выводзіць яе на ўзровень Еўрапарламента і шукаць палітычныя і прававыя механізмы рэагавання.

🔹 Стажыроўкі для маладых беларусаў — яшчэ адзін напрамак, які можа стварыць новыя магчымасці для прафесійнага і палітычнага ўключэння беларусаў у еўрапейскія працэсы.

Сярод суразмоўцаў — кіраўніца дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі Малгажата Гасеўская, прадстаўнікі Renew Europe Данюс Жалімас і Кабоска, сустаршыня Парламенцкай асамблеі Еўранэст Сяргей Лагодзінскі, адна з лідараў EPP Раса Юкнявічэне.

Галоўнае: беларуская тэма ў Еўрапарламенце — гэта не толькі заявы і салідарнасць. Гэта канкрэтныя рашэнні, новыя фарматы супрацоўніцтва і палітычныя інструменты.

#Беларусь #Еўрапарламент #Ціханоўская #Еўранэст #ПарламенцкаяДыпламатыя

Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👍 1
Post #16838 46
🇫🇷 СЕНАТ ФРАНЦЫІ: ПРАВЫ ЦЭНТР ЗАХАВАЎ БОЛЬШАСЦЬ, RN АТРЫМАЎ ГРУПУ

27 верасня ў Францыі абнавілі палову Сената — 178 з 348 месцаў. Сенатараў выбіраюць не непасрэдна грамадзяне, а калегія «вялікіх выбаршчыкаў», пераважна мясцовых дэпутатаў.

🔹 Правыя і цэнтр захоўваюць большасць. «Рэспубліканцы» і цэнтрысты разам застаюцца галоўнай сілай у Люксембургскім палацы. LR атрымліваюць каля 123 месцаў, цэнтрысты — каля 71.

🔹 Нацыянальнае аб’яднанне (RN) упершыню стварае ўласную групу ў Сенаце. RN атрымаў 9 новых месцаў, яшчэ 2 — яго саюзнік UDR. Разам з ужо абранымі сенатарамі гэта дае не менш за 14 месцаў — вышэй за неабходныя 10 для стварэння парламенцкай групы.

🔹 Макраністы губляюць пазіцыі. Група RDPI, звязаная з прэзідэнцкім цэнтрам, скарачаецца.

🔹 LFI упершыню праходзіць у Сенат — прадстаўнік «Непакорнай Францыі» атрымаў першае месца для гэтай палітычнай сілы ў верхняй палаце.

📌 Галоўны палітычны сігнал: выбары не змянілі кантроль над Сенатам, але змянілі яго палітычную карту. Правы цэнтр застаецца дамінуючым, аднак упершыню ў гісторыі Сената там з’явіцца асобная група RN.

І яшчэ адзін важны момант: гэта былі апошнія нацыянальныя выбары перад прэзідэнцкімі выбарамі 2027 года. Таму вынікі ўжо становяцца часткай палітычнай размінкі перад галоўнай бітвай наступнай вясны.

Далучайся 🖌 https://t.me/parlamentbel

#Францыя #Сенат #Выбары #Парламент
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👏 1
Post #16833 48
📆 З ФОТААБ’ЕКТЫВАМ ПА ПАДЗЕЯХ МІНУЛАГА ТЫДНЯ
🗓 21-26 верасня 2026
🤝 СУСТРЭЧЫ І КАМУНІКАЦЫІ
━━━━━━━━━━━━━━━
📌Русланас Баранавас, старшыня групы “За дэмакратычную Беларусь” Сейма Літвы
📌 Аста Андрыеўскене, МЗС Літвы 👉 https://t.me/parlamentbel/16813
📌 Мікіта Патураеў, кіраўнік дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны у ПА АБСЕ
📌 Сціў Нікс, IRI 👉 https://t.me/parlamentbel/16796
📌 Вадзім Галайчук, сустаршыня групы “За дэмакратычную Беларусь” ВР Украіны

━━━━━━━━━━━━━━━
🏛 МЕРАПРЫЕМСТВЫ І ДЗЕЯННІ
━━━━━━━━━━━━━━━
📸 падрыхтоўка да EU Parliamentary Democracy Forum
📸 падрыхтоўка да сэсіі ПА АБСЕ
━━━━━━━━━━━━━━━
🎙 ІНТЭРВ’Ю І ВІДЭА
🎥 https://youtu.be/qwOWf_8rj60?is=lwjMLkfjT2A1Fpfh
Маланка - Кремль против Альянса
🎥 https://www.youtube.com/watch?v=AYGSCirJsfU
Свабода - форум Астрожскіх
  • 👍 3
  • 👌 1
Post #16832 42
ПАДГЛЕДЖАНАЕ 👁️ ПАДСЛУХАНАЕ 👂 ў парламенцкіх/палітычных КУЛУАРАХ

🇭🇺 Премьер-министр Венгрии Петер Мадьяр лишён депутатской неприкосновенности.

Дело тянется с июня 2024 года. По версии прокуратуры, Мадьяр в будапештском клубе выхватил телефон у мужчины, который снимал его на видео, а затем выбросил телефон в Дунай. Телефон впоследствии нашли водолазы. Прокуратура квалифицирует инцидент как возможную кражу. Мадьяр признаёт, что забрал телефон, но утверждает, что действовал после провокаций, и своей вины в преступлении не признаёт.

Сегодня парламент 139 голосами снял с премьера иммунитет. Сам Мадьяр ещё до голосования попросил депутатов своей фракции поддержать это решение.

И вот здесь самое интересное.

Премьер-министр ≠ неприкосновенный человек.

Если есть подозрение в нарушении закона — прокуратура расследует, парламент принимает решение об иммунитете, а дальше дело рассматривается в установленном законом порядке.

Именно так выглядит разделение властей на практике: должность не отменяет ответственность перед законом.

🇧🇾 А теперь представим такую ситуацию в Беларуси…

Далеко ли мы от государства, где премьер, министр или депутат действительно отвечает перед законом, а не перед человеком, который назначил его на должность?

Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👏 1
Post #16831 43
ШВЕЦЫЯ 🇸🇪

176:173, А ЎРАДА НЯМА

Выбары ў Швецыі скончыліся перавагай левацэнтрысцкага блока — 176 мандатаў супраць 173 у правацэнтрысцкага. Але большасць на паперы яшчэ не азначае большасць у рэальнай палітыцы.

Магдалена Андэрсан прызнала, што не здолела дамовіцца пра фармаванне ўрада. Цяпер спікер Рыксдага перадае мандат на перамовы правацэнтрысцкаму лагеру.

Найбольш лагічны кандыдат — Ульф Крыстэрсан. Але і ў яго няма гарантаванага пагаднення.

🔄 Што далей?

Правацэнтрысты спрабуюць дамовіцца і сфармаваць урад. Калі не атрымаецца — мандат можа зноў перайсці да Андэрсан.

Яшчэ адзін варыянт — урад меншасці з дамоўленасцямі па асобных пытаннях. А калі Рыксдаг чатыры разы адхіліць кандыдата на прэм’ера — Швецыю чакаюць новыя выбары.

📌 Паслясмак выбараў: пераможца ёсць. Большасці для кіравання — няма.
Цяпер усё вырашыць парламенцкая матэматыка і здольнасць партый дамаўляцца.

ДАЛУЧАЙСЯ 🖌 https://t.me/parlamentbel

#Швецыя #Рыксдаг #Выбары #Парламент
  • 👌 2
Post #16830 43
Новы дзень-новыя падзеі!

АЎТОРАК, 29.09.2026

расія
БЕЗВЫБАРЫ

Далучайся і будзем разам🖌 https://t.me/parlamentbel

#расія #чалавекбудзільнік #безвыбары #падман
  • 😢 1
Post #16829 50
Франция заняла первое место в Европе по количеству налогов 😁 Здесь их 348, в 3,8 раза больше, чем в среднем по ЕС, и вдвое больше, чем в Дании, получающей серебро.

Для сравнения: в Германии их 60, в Великобритании – 90, в Эстонии – всего 34.

Все эти налоги копились десятилетиями. Под самые разные, очень специфические случаи вводили новый.

Среди 348 есть особо прекрасные: налог на бассейн, на коллекционные карты Покемонов, сборы с горнолыжных подъёмников, высоковольтных столбов и морских ветряков. Даже садовый сарай может попасть под налог!

Причём значительная часть этой налоговой коллекции смысла не имеет: Счётная палата насчитала 243 «малодоходных» налога, а по 117 из них власти даже не смогли определить, сколько денег они вообще приносят!

И несмотря на все эти тонны налогов, у Франции сейчас самый большой госдолг в ЕС – больше €3,5 трлн! И у многих французов возникает закономерный вопрос: где бабки?
Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
#профранцузов
  • 😢 1
Post #16828 45
ЛАТВИЯ🇱🇻
ВЫБОРЫ

ЛАТВИЯ: ФИНИШНАЯ ПРЯМАЯ ПЕРЕД ВЫБОРАМИ

До выборов в Сейм Латвии — совсем немного. Что показывает сентябрьский опрос SKDS? Картина достаточно плотная: семь политических сил преодолевают 5%-й барьер.

📊 Рейтинг партий:

🥇 «Объединённый список» — 14,4%
🥈 «Суверенная власть / Объединение младолатышей» — 9,4%
🥉 «Латвия прежде всего» — 9,2%

Далее:

🔹 «Прогрессивные» — 6,2%
🔹 Национальное объединение — 5,6%
🔹 Союз зелёных и крестьян — 5,5%
🔹 «Новое Единство» — 4,3%

За пределами проходного барьера:

▪️ «Стабильности!» — 2,8%
▪️ «Мы меняем правила» — 2,5%
▪️ «Для развития Латвии» — 2,4%
▪️ «Центр согласия» — 1,8%
▪️ «Восходящее солнце Латвии» — 1,3%
▪️ «Список Гобземса» — 1,2%
▪️ Новая консервативная партия — 0,5%.

📉 Главное движение сентября: «Прогрессивные» потеряли 2,6 процентного пункта, а «Суверенная власть / Объединение младолатышей» — 2,4 п.п.

📈 А вот Союз зелёных и крестьян прибавил сразу 2 п.п. и поднялся на шестое место.

⚠️ Интересная интрига — «Новое Единство» с 4,3%. Партия пока ниже проходного барьера, поэтому последние дни кампании для неё особенно важны.

И ещё один фактор: 14,9% опрошенных заявили, что вообще не собираются участвовать в выборах.

То есть за неделю с небольшим до голосования семь партий выглядят проходящими в Сейм, но позиции нескольких сил находятся совсем рядом с 5%-й чертой.

📌 Опрос — это срез общественных настроений, а не результат выборов.

https://t.me/parlamentbel

#Латвия #выборы #Сейм #партии #рейтинги #политика #ПарламентскийКанал
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👌 1
Post #16827 45
🇺🇸 14 сенатараў ЗША заклікалі Трампа скасаваць запрашэнне Пуціна на саміт G20

Двухпартыйная група з 14 сенатараў ЗША — 7 рэспубліканцаў і 7 дэмакратаў — заклікала прэзідэнта Дональда Трампа адклікаць запрашэнне Уладзіміру Пуціну на саміт G20, які павінен прайсці 14–15 снежня ў Маямі.
Ліст узначалілі рэспубліканец Роджэр Уікер, старшыня Камітэта Сената па ўзброеных сілах, і дэмакратка Джын Шахін, высокапастаўленая дэмакратка Камітэта па замежных справах, кіраўнічка кокуса Кангрэса па Беларусі.

Сярод падпісантаў таксама:
Мітч Макконэл, Джон Корнін, Майкл Бенет, Крыс Кунс, Рычард Блументаль, Шэлдан Уайтхаус, Джэры Моран, Цім Кейн, Том Ціліс, Джон Кёрціс, Рубэн Гальега і Алан Армстранг.

Сенатары задаюць простае пытанне: ці варта даваць кіраўніку Расіі міжнародную трыбуну ў ЗША ў той час, калі Расія працягвае вайну супраць Украіны?

У лісце яны адзначаюць, што ўдзел Пуціна ў саміце можа выглядаць як легітымізацыя і нармалізацыя расійскага рэжыму. Яны таксама звяртаюць увагу, што Пуцін, міністр фінансаў Расіі Антон Сілуанаў і іншыя расійскія чыноўнікі знаходзяцца пад амерыканскімі санкцыямі.
Сенатары прапануюць не толькі адклікаць запрашэнне Пуціну, але і не дапускаць іншых падсанкцыйных расійскіх чыноўнікаў да мерапрыемстваў G20 у ЗША, пакуль Расія не пагодзіцца на справядлівае і доўгатэрміновае мірнае пагадненне ва Украіне.

Запрашэнне Пуціну было агучана дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа 23 верасня. Саміт G20 пройдзе ў Маямі ў снежні.

Цікавая дэталь: супраць запрашэння Пуціна выступілі не толькі дэмакраты. Пытанне аказалася дастаткова прынцыповым, каб аб’яднаць сенатараў абедзвюх партый.

Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
#ПарламентскіКанал #ЗША #G20 #Украіна #Пуцін #Сенат
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👍 3
  • 👏 1
Post #16826 46
Новы дзень-новыя падзеі!

ПАНЯДЗЕЛАК, 28.09.2026



Далучайся і будзем разам🖌 https://t.me/parlamentbel

#улада #чалавекбудзільнік #праца #БЕЛАРУСЬ
  • 👍 5
Post #16825 48
🇨🇭 Швейцарыя: нейтралітэт — так, але без «бетону»

Сёння швейцарцы сказалі сваё слова на рэферэндуме аб узмацненні нейтралітэту.

🔴 70,2% — супраць
🟢 29,8% — за

Ініцыятыва не атрымала большасці ні ў адным з 26 кантонаў.

Што прапаноўвалася?

Замацаваць у Канстытуцыі значна больш жорсткае разуменне «вечнага і ўзброенага нейтралітэту», якое абмяжоўвала б магчымасць Швейцарыі далучацца да санкцый і развіваць супрацоўніцтва з NATO.

Але выбаршчыкі сказалі: не трэба ператвараць нейтралітэт у нерухомую канструкцыю.

Важны нюанс: гэта не адмова Швейцарыі ад нейтралітэту. Ён застаецца часткай швейцарскай дзяржаўнай традыцыі і Канстытуцыі. Змяніўся не сам прынцып, а спроба зрабіць яго значна больш жорсткім і абмежавальным.

🤔 Цікава: ці не ў гэтым і ёсць галоўны ўрок швейцарскага галасавання — нейтралітэт можа быць прынцыпам, але не абавязкова павінен быць кайданамі для знешняй палітыкі?

Далучайся https://t.me/parlamentbel


#Швейцарыя #рэферэндум #нейтралітэт #парламенты #дэмакратыя #Еўропа #NATO #санкцыі
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👍 2
  • 👏 1
Post #16824 49
ФРАНЦЫЯ🇫🇷
ВЫБАРЫ

ФРАНЦЫЯ ВЫБІРАЕ СЕНАТ. АЛЕ НЕ ЎСЕ ФРАНЦУЗЫ ГАЛАСУЮЦЬ

Сёння ў Францыі — сенатарскія выбары. Абнаўляецца амаль палова верхняй палаты: 178 з 348 месцаў.

Але ёсць цікавая спецыфіка 👇

🗳️ Гэта не прамыя выбары. Звычайны грамадзянін не ідзе сёння на ўчастак, каб выбраць сенатара. Сенатараў абірае спецыяльны каледж «вялікіх выбаршчыкаў» — каля 93,5 тысяч чалавек у выбарах гэтай серыі.

І галоўная асаблівасць: 95% гэтага каледжа — прадстаўнікі муніцыпалітэтаў: мэры, дэпутаты муніцыпальных саветаў і дэлегаты.

🔎 Таму французскія сенатарскія выбары — гэта ў значнай ступені выбарчы рэха мясцовых выбараў. Менавіта муніцыпальныя расклады моцна ўплываюць на склад каледжа, які сёння фарміруе Сенат.

Яшчэ адна асаблівасць: частка сенатараў абіраецца па прапарцыйнай сістэме, частка — па мажарытарнай у два туры. У 2026 годзе 119 месцаў — па прапарцыйнай сістэме, 59 — па мажарытарнай.

🇫🇷 Французская мадэль: ніжняя палата — прамы выбар грамадзян, верхняя — прадстаўніцтва тэрыторый праз выбаршчыкаў з мясцовага ўзроўню.

Далучайся https://t.me/parlamentbel

#Францыя #Сенат #Выбары #Парламент #Дэмакратыя #ПарламенцкіКанал
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👌 1
Post #16823 44
🇪🇸🇧🇾 Чем демократия отличается от диктатуры?

В Испании сейчас сразу два показательных примера.

Бегонья Гомес — жена действующего премьер-министра Педро Санчеса. После почти двух с половиной лет расследования судья Хуан Карлос Пейнадо 21 сентября направил её дело в суд присяжных по обвинениям в предполагаемом злоупотреблении влиянием и растрате. При этом прокуратура не увидела оснований для обвинения и добивается оправдания Гомес.

Альба и Лаура Родригес Эспиноса — дочери бывшего премьер-министра Хосе Луиса Родригеса Сапатеро. В рамках дела Plus Ultra их вызвали в качестве подозреваемых для дачи показаний 30 ноября. Суд объясняет это тем, что они формально управляли компанией, деятельность которой оказалась связана с расследуемыми операциями. Сам факт статуса подозреваемых, подчёркивает суд, не означает доказанной вины.

И вот здесь возникает простой вопрос.

Что происходит с родственниками первых лиц в Беларуси?

У Дмитрия Лукашенко — президентский спортивный клуб, который владеет 45% «Торгового дома БелАЗ». Расследование БРЦ описывает связанные с семьёй структуры и бизнесы вокруг торговли белорусскими самосвалами в России.

А его жена Анна Лукашенко (Селук) стала генеральным продюсером «Музыкальной медиакомпании» — крупного игрока белорусской индустрии развлечений, связанного с государственными концертами, радио и продюсированием артистов.

Вот и разница, которую можно увидеть без учебников по политологии.

В Испании фамилия премьер-министра или бывшего премьера не освобождает родственников от внимания следствия и суда.

А в Беларуси фамилия Лукашенко, напротив, открывает доступ к государственным ресурсам и бизнес-возможностям.

Подпишись и будь в теме 🖌 https://t.me/parlamentbel

#ЧемДемократияОтличаетсяОтДиктатуры #Испания #Беларусь #Демократия #ВерховенствоПрава #Лукашенко #Санчес #ПарламентскийКанал
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👏 2
  • 💯 1
Post #16822 55
🇨🇭 ШВЕЙЦАРЫЯ ГАЛАСУЕ: ШТО БУДЗЕ З НЕЙТРАЛІТЭТАМ?

Сёння швейцарцы вырашаюць пытанне, якое выходзіць далёка за межы адной краіны.

На рэферэндуме — ініцыятыва, якая прапануе больш жорстка замацаваць нейтралітэт у Канстытуцыі: абмежаваць ваеннае супрацоўніцтва, удзел у ваенных альянсах і магчымасць уводзіць уласныя санкцыі супраць дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у войнах.

Галоўная дыскусія: што сёння азначае нейтралітэт — максімальную дыстанцыю ад канфліктаў ці магчымасць захоўваць нейтралітэт, адначасова супрацоўнічаючы з іншымі краінамі і рэагуючы на парушэнні міжнароднага права?

Калі ініцыятыву падтрымаюць, Швейцарыі давядзецца істотна карэктаваць сваю знешнюю і санкцыйную палітыку, у тым ліку супрацоўніцтва з NATO.

Калі адхіляць — захаваецца цяперашняя мадэль, якая дазваляе Берну спалучаць нейтралітэт з міжнародным супрацоўніцтвам і санкцыйнай палітыкай.

І яшчэ адно пытанне: ці можа Швейцарыя заставацца нейтральнай у Еўропе, дзе сама бяспека становіцца ўсё менш нейтральнай? 🤔

Далучайся https://t.me/parlamentbel

#Швейцарыя #Рэферэндум #Нейтралітэт #Еўропа #Дэмакратыя
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👌 2
Post #16821 41
ПАДГЛЕДЖАНАЕ 👁️ ПАДСЛУХАНАЕ 👂
ў парламенцкіх/палітычных КУЛУАРАХ

👗 Спадніца як тэст на вернасць?

Міністр замежных спраў Італіі і віцэ-прэм’ер Антоніа Таяні нечакана стаў галоўным экспертом па даўжыні жаночай спадніцы.

Падчас публічнай размовы ён разважаў пра тое, якую жанчыну ён хацеў бы бачыць жонкай свайго сына. І сярод іншых крытэрыяў згадаў даўжыню спадніцы: маўляў, жанчына ў больш доўгай спадніцы выглядае больш сур’ёзнай, надзейнай і здольнай быць добрай маці.

Пасля гэтага італьянскі парламент літаральна змяніў дрэс-код дыскусіі. 😏
Дэпутатка К’яра Апэндзіна апублікавала сваё фота ў кароткай спадніцы з пытаннем да Таяні: калі меркаваць па даўжыні спадніцы, то яна ненадзейная жанчына і дрэнная маці?
Да флэшмобу далучыліся і іншыя палітыкі. А былы прэм’ер Матэа Рэнцы пайшоў яшчэ далей — апублікаваў выяву самога Таяні ў кароткай спадніцы. 😎

У выніку міністру давялося тлумачыць свае словы і прасіць прабачэння.

Вось так адна фраза і якія жарсці😄
  • 🔥 2
  • 😁 1
  • 🍾 1
Older posts →

About this channel

How can I read @parlamentbel without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Парламенцкі Канал: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Парламенцкі Канал have?
Парламенцкі Канал (@parlamentbel) has 613 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Парламенцкі Канал know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →