TGViewer
Парламенцкі Канал Парламенцкі Канал @parlamentbel · 613 subscribers
Post #16822 58
🇨🇭 ШВЕЙЦАРЫЯ ГАЛАСУЕ: ШТО БУДЗЕ З НЕЙТРАЛІТЭТАМ?

Сёння швейцарцы вырашаюць пытанне, якое выходзіць далёка за межы адной краіны.

На рэферэндуме — ініцыятыва, якая прапануе больш жорстка замацаваць нейтралітэт у Канстытуцыі: абмежаваць ваеннае супрацоўніцтва, удзел у ваенных альянсах і магчымасць уводзіць уласныя санкцыі супраць дзяржаў, якія ўдзельнічаюць у войнах.

Галоўная дыскусія: што сёння азначае нейтралітэт — максімальную дыстанцыю ад канфліктаў ці магчымасць захоўваць нейтралітэт, адначасова супрацоўнічаючы з іншымі краінамі і рэагуючы на парушэнні міжнароднага права?

Калі ініцыятыву падтрымаюць, Швейцарыі давядзецца істотна карэктаваць сваю знешнюю і санкцыйную палітыку, у тым ліку супрацоўніцтва з NATO.

Калі адхіляць — захаваецца цяперашняя мадэль, якая дазваляе Берну спалучаць нейтралітэт з міжнародным супрацоўніцтвам і санкцыйнай палітыкай.

І яшчэ адно пытанне: ці можа Швейцарыя заставацца нейтральнай у Еўропе, дзе сама бяспека становіцца ўсё менш нейтральнай? 🤔

Далучайся https://t.me/parlamentbel

#Швейцарыя #Рэферэндум #Нейтралітэт #Еўропа #Дэмакратыя
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👌 2
More from @parlamentbel
  1. Oct 3, 2026🇱🇻 ЛАТВИЯ: EXIT POLL — И ЧТО ДАЛЬШЕ? В Латвии закрылись участки на выборах в 15-й Сейм.…
  2. Oct 3, 2026🇸🇰 ФІЦА ГУБЛЯЕ БОЛЬШАСЦЬ. ШТО ДАЛЕЙ? У Славакіі — новая палітычная турбулентнасць. 29 ве…
  3. Oct 3, 2026🇱🇹 Літва: кансерватары ўпэўнена наперадзе, але палітычнае поле застаецца вельмі рухомым…
  4. Oct 3, 2026🇺🇸 ЗША: ВЫБАРЫ, ЯКІЯ ВЫЗНАЧАЦЬ КАНГРЭС 3 лістапада 2026 года ў ЗША адбудуцца прамежкавыя…
  5. Oct 3, 2026Новы дзень-новыя падзеі! ПЯТНІЦА, 02.10.2026 ЕС альбо ЕАЭС Далучайся і будзем разам🖌 http…
  6. Oct 2, 2026🔴Эфир Delfi с Анатолием Лебедько: Лукашенко делает ставку на силовиков на фоне торга с За…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →