🇺🇸 ЗША: ВЫБАРЫ, ЯКІЯ ВЫЗНАЧАЦЬ КАНГРЭС
3 лістапада 2026 года ў ЗША адбудуцца прамежкавыя выбары ў Кангрэс.
Што на коне?
🔹 435 месцаў у Палаце прадстаўнікоў — пераабіраецца ўвесь склад.
🔹 35 месцаў у Сенаце — больш за траціну верхняй палаты.
Нагадаем цяперашні расклад:
🏛 Палата прадстаўнікоў:
рэспубліканцы — 218
дэмакраты — 214
незалежны — 1
вакансіі — 2
🏛 Сенат:
рэспубліканцы — 53
дэмакраты — 45
незалежныя — 2
Абодва незалежныя ўваходзяць у дэмакратычны каўкус.
У Палаце большасць — 218 месцаў, у Сенаце — 51 пры цяперашняй канфігурацыі.
📅 3 лістапада — галасаванне.
📅 3 студзеня 2027 года — пачынае працу новы, 120-ы Кангрэс.
Гэта не выбары прэзідэнта. Але іх вынік вызначыць, якая партыя будзе кантраляваць кожную з дзвюх палат Кангрэса на наступныя два гады.
Далучайся і будзем разам 🖌
https://t.me/parlamentbel
#ЗША #Кангрэс #выбары #ПарламенцкіКанал
Post #16858
48