🇨🇭 Швейцарыя: нейтралітэт — так, але без «бетону»
Сёння швейцарцы сказалі сваё слова на рэферэндуме аб узмацненні нейтралітэту.
🔴 70,2% — супраць
🟢 29,8% — за
Ініцыятыва не атрымала большасці ні ў адным з 26 кантонаў.
Што прапаноўвалася?
Замацаваць у Канстытуцыі значна больш жорсткае разуменне «вечнага і ўзброенага нейтралітэту», якое абмяжоўвала б магчымасць Швейцарыі далучацца да санкцый і развіваць супрацоўніцтва з NATO.
Але выбаршчыкі сказалі: не трэба ператвараць нейтралітэт у нерухомую канструкцыю.
Важны нюанс: гэта не адмова Швейцарыі ад нейтралітэту. Ён застаецца часткай швейцарскай дзяржаўнай традыцыі і Канстытуцыі. Змяніўся не сам прынцып, а спроба зрабіць яго значна больш жорсткім і абмежавальным.
🤔 Цікава: ці не ў гэтым і ёсць галоўны ўрок швейцарскага галасавання — нейтралітэт можа быць прынцыпам, але не абавязкова павінен быць кайданамі для знешняй палітыкі?
Далучайся https://t.me/parlamentbel
#Швейцарыя #рэферэндум #нейтралітэт #парламенты #дэмакратыя #Еўропа #NATO #санкцыі
Post #16825
53