⚪🔴⚪🤝🇺🇦 ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ І УКРАІНА — РАЗАМ У ПАРЛАМЕНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЕ!
Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі разам з дэлегацыяй Вярхоўнай Рады Украіны ў Парламенцкай асамблеі АБСЕ арганізавалі і правялі сайд-івэнт:
«Як скаардынаваныя наратыўныя аперацыі ў інфармацыйнай прасторы маніпулююць грамадскай думкай падчас выбараў і грамадзянскіх інцыдэнтаў».
Анатоль Лябедзька падсумаваў вынікі сайд-івэнта для нашых падпісчыкаў.
“📣 Цікавасць да мерапрыемства была павышанай. І гэта невыпадкова: тэма штучнага інтэлекту, інфармацыйных маніпуляцый і ўплыву на грамадскую думку сёння стаіць на парадку дня ва ўсёй еўраатлантычнай прасторы.
🎤 Галоўным спікерам выступіў Павел Лібер, які прадставіў цудоўную прэзентацыю. Найлепшы паказчык яе якасці — тое, што пасля завяршэння выступу дэпутаты яшчэ доўга не адпускалі спікера, працягвалі дыскусію і абменьваліся кантактамі.
Для нас гэта важны сігнал: тэма сапраўды актуальная, а прэзентацыю варта шырэй прадстаўляць дэпутатам, якія ўваходзяць у групы «За дэмакратычную Беларусь» у нацыянальных парламентах і міжнародных парламенцкіх арганізацыях. Будзем працягваць гэтую працу!
🤝 Асобная падзяка дэлегацыі Вярхоўнай Рады Украіны. Для нас гэта быў першы досвед такога сумеснага фармату, калі ўкраінскія калегі выступілі не проста ўдзельнікамі, а паўнавартаснымі арганізатарамі мерапрыемства. Працаваць разам было камфортна і эфектыўна.
Беларусь і Украіна — разам. Абменьваемся досведам, аб'ядноўваем намаганні і рухаемся далей!”
Далучайся і будзем разам 🖌 https://t.me/parlamentbel
#Беларусь #Украіна #АБСЕ #ШтучныІнтэлект #ІнфармацыйнаяБяспека #Дэмакратыя #ПарламенцкаеСупрацоўніцтва
Post #16904
45