TGViewer
Парламенцкі Канал Парламенцкі Канал @parlamentbel · 610 subscribers
Post #16903 36
🇪🇸 ПУЧДЭМОН ВЯРТАЕЦЦА. А ШТО З БЕЛАРУСАМІ?

Былы кіраўнік Каталоніі Карлес Пучдэмон пасля амаль дзевяці гадоў у выгнанні атрымаў магчымасць вярнуцца ў Іспанію без рызыкі быць арыштаваным. Ён быў абвінавачаны, у тым ліку, у выкарыстанні дзяржаўных сродкаў для арганізацыі рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі ў 2017 годзе.

Канстытуцыйны суд Іспаніі пастанавіў, што гэтае абвінавачванне падпадае пад закон аб амністыі. Пасля гэтага Вярхоўны суд зняў ордэр на затрыманне Пучдэмона.

А цяпер — Беларусь.

Сотні тысяч беларусаў пасля выбараў 2020 года былі вымушаныя пакінуць краіну. Сярод іх — людзі, якія патрабавалі толькі аднаго: не красці іх галасы і правесці сумленныя выбары.

У Іспаніі спрэчныя палітычныя і крымінальныя справы вырашаюцца праз суды і механізмы падзелу ўладаў.

Вось чаму незалежны суд і падзел уладаў — не абстрактныя словы. Гэта механізм, які дае чалавеку магчымасць вярнуцца дадому.

#Беларусь #Іспанія #Пучдэмон #Каталонія #суд #падзелуладаў

Далучайся і будзем разам 🖌
Парламентскі канал⁠
Telegram Парламенцкі Канал Гэта канал 👉аб парламентарызме 👉аб працы дарадцы Святланы Ціханоўскай па парламентскай супрацы 👉аб працы Альянсу дэпутатскіх групаў “За дэмакратычную Беларусь”
  • 👍 1
More from @parlamentbel
  1. Oct 9, 2026⚪🔴⚪🤝🇸🇪 АД АНДОРЫ ДА СТОКГАЛЬМА Дэлегацыя дэмакратычных сіл Беларусі на палях Парламенц…
  2. Oct 9, 2026⚪🔴⚪🤝🇺🇦 ДЭМАКРАТЫЧНАЯ БЕЛАРУСЬ І УКРАІНА — РАЗАМ У ПАРЛАМЕНЦКАЙ АСАМБЛЕІ АБСЕ! Дэлегацы…
  3. Oct 9, 2026Сёння дзень народзiнаў Барыса Нямцова - 67! Мы памятаем! Далучайся і будзем разам 🖌 https…
  4. Oct 9, 2026Новы дзень-новыя падзеі! ПЯТНІЦА, 09.10.2026 ПА АБСЕ Далучайся і будзем разам🖌 https://t.…
  5. Oct 8, 2026Post #16898
  6. Oct 8, 2026🗳 Кто проголосовал за главу ландтага от АдГ? СДПГ и "зеленые" требуют объяснений от ХДС С…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →