TGViewer
Channel Public Channel
Паца-Ваца News

Паца-Ваца News

@pacaby

Представитель инопланетного разума, который пытается понять, что творится в Беларуси и за ее пределами.
Subscribers
26
Photos
21.3K
Videos
8.8K
Links
12.4K
Recent Posts 20 shown
Post #39638 28

Forwarded from Наша Ніва

Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства

Дональд Трамп выказаўся пра нядаўні абмен зняволенымі на беларуска-польскай мяжы, падчас якога быў вызвалены ў тым ліку журналіст Андрэй Пачобут.

https://nashaniva.com/394906

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394906
  • ❤ 1
Post #39637 29

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

У Беларусі палітвязням пагражаюць высылкай з краіны

У Беларусі з'яўляецца новая практыка ціску на асуджаных па палітычных справах. Людзей, якія абскарджваюць прысуд перад адпраўкай на «хімію», прымушаюць падпісваць дакументы, дзе пазначана, што пры паўторным парушэнні Крымінальнага кодэкса іх могуць выслаць з краіны

Юрысты адзначаюць, што такія выпадкі маюць сістэмны характар ​​і не выключаюць, што такія дзеянні могуць стаць прадметам разбору ў Міжнародным крымінальным судзе ў Гаазе.

«З прававога пункту гледжання гэта бязмежжа, — кажа юрыст Праваабарончага цэнтру «Вясна» Леанід Судаленка. — Няма ніводнага закону, які б прымушаў людзей пакінуць сваю краіну. Наадварот, Канстытуцыя гарантуе беларусам права на свабоднае перамяшчэнне. Немагчыма дэпартаваць грамадзян з краіны нараджэння, таму дзеянні ўладаў незаконныя».

Deutsche Welle распавядае, што адбываецца і што пра гэта кажуць юрысты і праваабаронцы
Post #39635 16

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Стаў вядомы прысуд бацьку Мікіты Залатарова, якога асудзілі за чат салідарнасці з сынам

Міхаіла Лапунова — бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова, якога месяц таму выдваралі з Беларусі — затрымалі ў жніўні 2023 года. Яго некалькі разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па адміністрацыйных справах. У гэты час, калі мужчыну ўтрымлівалі на сутках, КДБ прызнаў закрыты Telegram-чат «Гомель за Никиту Золоторева» «экстрэмісцкім фармаваннем». Яго ўладальнік — Міхаіл Лапуноў. За гэта супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

У жніўні 2024 года справу палітвязня ў Гомельскім абласным судзе разглядала Алеся Осіпава. Як стала вядома «Вясне», яму прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Жорсткі прысуд мужчыну адправілі адбываць у ваўкавыскую калонію № 11.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120052

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Post #39634 13

Forwarded from Экономика Беларуси

Конец мечты про Беларусь как криптобиржевой центр региона?

Мосбиржа рассчитывает с 2027 года начать операции с криптовалютой.

В конце марта правительство РФ одобрило законопроекты о регулировании криптовалют в России. С ноября 2025 года на Мосбирже идут торги фьючерсами на индексы биткоина и эфирума.

Можно предположить, что криптотрейдеры из ЕАЭС будут разными способами "мотивированы" использовать именно московскую площадку.
Post #39632 8

Forwarded from Зеркало | Новости

В минском офисе известной архитектурной студии ZROBIM architects второй день подряд работают силовики.

«Зеркало» узнало подробности.

https://zerkalo-18feb.store/news/economics/124848.html?tg=4

👉 Не работает ссылка? Попробуйте эту, из Беларуси — с VPN.

📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS.
Post #39631 7

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️«Я ўзяў і разламаў тэлефон папалам, следчая затраслася». Гісторыя кіроўцы з Полацка, які прайшоў праз ШІЗА і «Воўчыя норы»

Ён шыў бел-чырвона-белыя сцягі яшчэ ў 2016 годзе, а на допыце ў ГУБАЗіК наўмысна разламаў свой тэлефон, каб не даць сілавікам доступ да інфармацыі. Былы палітвязень Міхаіл (імя зменена ў мэтах бяспекі) амаль 5 гадоў працаваў кіроўцам на камунальным прадпрыемстве ў Наваполацку, пакуль восенню 2021 года яго не схапілі прама на працоўным месцы. Мужчына прайшоў праз жорсткія ўмовы беларускіх СІЗА, атрымаў суткі ў ШІЗАза малюнкі сцягоў у нататніку і ірваў корд з сырой гумы ў Бабруйскай калоніі. Цалкам адбыўшы чатыры гады ў зняволенні і апынуўшыся ў фінансавай блакадзе на волі, ён выехаў з краіны.

Гэта шчырая гісторыя Міхаіла пра ўнутраны супраціў, выжыванне ў турме і надзею.

«Я быў унутрана гатовы і разумеў, што гэта ўсё аднойчы скончыцца, я звалю і больш на гэтых гадаў працаваць не буду».


Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120016

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
Post #39630 9

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

Чарговы ўдар па беларушчыне — «экстрэмісцкімі» прызналі сайт knihi.bу і шэраг беларускамоўных кніг

Суд Партызанскага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу.

У той жа час, суд Кастрычніцага раёну Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» кнігі Камілы Цень «Наступны прыпынак – смерць», Макса Шчура «Там, дзе нас няма», Аляксандра Цвікевіча «Гiстарычныя працы том 1», Макара Валынкіна «Апошняе пакаленне».

Акрамя таго, экстрэмісцкі спіс папоўнілі старонка ў Facebook «Беларусы Флорыды», старонкі ў Instagram «pahoniapobac», «americanbelarusfoundation», «byaction_usa», «Belarusian Miracle», «aija.stacenko», а таксама старонка ў TikTok «цукерка».

🔹«Б’юць сістэмна і дзяжурна». Алесь Бяляцкі — пра «справу кнігавыдаўцоў»
Post #39629 7

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«За тры з паловай гады ў турме — гэта было самым цяжкім» — былы палітвязень пра этапы

За ўвесь час зняволення мужчына перажыў 21 этап.

«Гэтымі пераездамі яны высмакталі з мяне ўсе сілы. Бо калі ты сумарна цягам некалькіх сутак ездзіш ва ўмовах, калі пры табе ўсе рэчы, а рукі ў кайданках, і ты едзеш у клетцы ў сталыпінскім цягніку, дзе 25-28 чалавек, — гэта вельмі вымотвае. Гэта, безумоўна, робіцца спецыяльна як дадатковы ціск на вязня.

Напрыклад, шлях з Наваполацка да Магілёва займае 14 гадзінаў. Увесь час ты знаходзішся ў вагоне ў кайданках. Табе выдаюць сухі паёк у пластыкавым кубачку, кавалак чорнага хлеба, пакуначак з трыма відамі кашы, некалькі пакуначкаў цукру і таннай чорнай гарбаты. У вагоне, здаецца, шэсць клетак: у трох утрымліваюць "першаходаў", дзве клеткі — для строгага рэжыму, адна — для жанчын. Асноўная цяжкасць у тым, што ты ўвесь час у кайданках, вагон вельмі пракураны, усё бруднае».


🔹«Калі на вуліцы −25, у ШІЗА — каля нуля». Былы палітвязень пра ўмовы ў ПК-1
Post #39626 7

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

«Вязня змясцілі ў ШІЗА, дзе моцна збілі і зламалі ключыцу і палец» — як былы начальнік ПК-1 збіваў зняволеных

Гэтую гісторыю распавёў былы палітвязень, які адбываў там тэрмін.

«Незадоўга да вызвалення аднаго вязня змясцілі ў ШІЗА, дзе моцна збілі і зламалі ключыцу і палец. А яму заставалася тры дні да вызвалення. Ён выйшаў і адразу пайшоў у пракуратуру, дзе з яго знялі пабоі. Супраць Пальчыка і капітана ўнутранай службы Пятрова, які непасрэдна збіваў гэтага хлопца, узбудзілі крымінальную справу. У выніку справу супраць Пальчыка закрылі і яго адправілі ў Віцебск кіраваць арэстным домам. А Пятрову прызначылі чатыры гады калоніі і адправілі ў папраўчую калонію № 3 у Віцебск.

Практыка збівання пры Пальчыку была рэгулярнай. Усіх палітычных па прыездзе ў калонію ўвесь 15-метровы шлях ад аўтазака да тэрыторыі калоніі збівалі дубінкамі».


🔹«Калі на вуліцы −25, у ШІЗА — каля нуля». Былы палітвязень пра ўмовы ў ПК-1
Post #39625 8

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

BYSOL сабраў ужо больш за 90 тысяч еўра для вызваленых палітвязняў

«Наша мэта — выплаціць мінімум па €1000 кожнаму і кожнай у рамках праграмы падтрымкі палітзняволеных і вызваленых. Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, набыць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты».


Каб атрымаць дапамогу з экстраннага збору, неабходна непасрэдна звярнуцца ў BYSOL да 31 жніўня 2026 года ўключна. Кантакт у Telegram: @bysol_pzk

Падтрымаць збор на BYSOL
Post #39624 11

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

🤡У Беларусі прызналі «экстрэмісцкім» сайт BBC — ці то ўвесь, ці то толькі Рускую службу

Суд Ленінскага раёну Магілёва 25 сакавіка прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі «інтэрнэт-сайт з назвай "BBC NEWS РУСКАЯ СЛУЖБА" з ідэнтыфікатарам www.bbc.cоm». Адзначым, што «Руская служба BBC» знаходзіцца па адрасе bbc.cоm/russian, таму ўнясенне ў «экстрэмісцкі спіс» «www.bbc.cоm» азначае, што «экстрэмісцкім» з'яўляецца ўвесь сайт BBC.

За дзень да гэтага гэты самы суд прызнаў «экстрэмісцкім» сайт novayagazeta.еu (выданне «Новая газета Европа»).

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Post #39622 10

Forwarded from Зеркало | Новости

Экстренный сбор для освободившихся сегодня политических заключенных уже собрал почти 10 тысяч евро. Его цель — 100 тысяч.

Предыдущий сбор для освобожденных 13 декабря 2025-го собрал чуть более 260 тысяч евро.
Post #39621 8

Forwarded from Медиазона. Беларусь

❗️Джон Коул опубликовал фото с освобожденными политзаключенными

Среди них — журналистка Катерина Андреева, правозащитница Марфа Рабкова и другие. Всего освобождены 250 человек.

https://mediazonaby.com/chronicle/freethemall19#62351

Не работает ссылка? Читайте здесь
Post #39619 8

Forwarded from Зеркало | Новости

BYSOL открыл экстренный сбор для политзаключенных.

Это связано с приездом в Беларусь спецпосланника США Джона Коула, после визитов которого ранее освобождали политических заключенных.

Менее чем за час сбор собрал почти 4 тысячи евро, его цель — 100 тысяч.

Предыдущий сбор для освобожденных 13 декабря 2025-го собрал чуть более 260 тысяч евро.
Older posts →

About this channel

How can I read @pacaby without a Telegram account?
TGViewer shows the public web preview Telegram publishes for Паца-Ваца News: recent posts, photos, videos and the subscriber count, with no app, login or account.
How many subscribers does Паца-Ваца News have?
Паца-Ваца News (@pacaby) has 26 subscribers on Telegram, refreshed roughly every 30 minutes.
Does Паца-Ваца News know I viewed it here?
No. Public channel previews carry no viewer identity, and TGViewer has no accounts or tracking of what you look up.
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →