TGViewer
Паца-Ваца News Паца-Ваца News @pacaby · 26 subscribers
Post #39635 16

Forwarded from Вясна / Правы чалавека ў Беларусі

❗️Стаў вядомы прысуд бацьку Мікіты Залатарова, якога асудзілі за чат салідарнасці з сынам

Міхаіла Лапунова — бацьку палітзняволенага Мікіты Залатарова, якога месяц таму выдваралі з Беларусі — затрымалі ў жніўні 2023 года. Яго некалькі разоў запар арыштоўвалі на 15 сутак па адміністрацыйных справах. У гэты час, калі мужчыну ўтрымлівалі на сутках, КДБ прызнаў закрыты Telegram-чат «Гомель за Никиту Золоторева» «экстрэмісцкім фармаваннем». Яго ўладальнік — Міхаіл Лапуноў. За гэта супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за «стварэнне экстрэмісцкага фармавання» (ч. 1 арт. 361-1 КК) і «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

У жніўні 2024 года справу палітвязня ў Гомельскім абласным судзе разглядала Алеся Осіпава. Як стала вядома «Вясне», яму прызначылі 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Жорсткі прысуд мужчыну адправілі адбываць у ваўкавыскую калонію № 11.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/120052

🌿Чытаць з Беларусі праз сайт-люстэрка
More from @pacaby
  1. May 11, 2026Трамп падзякаваў Лукашэнку за супрацу і сяброўства Дональд Трамп выказаўся пра нядаўні абм…
  2. May 2, 2026У Беларусі палітвязням пагражаюць высылкай з краіны У Беларусі з'яўляецца новая практыка ц…
  3. Apr 17, 2026Умер известный беларусский кинорежиссер Вячеслав Никифоров. Ему было 84 года. https://zerk…
  4. Apr 17, 2026Конец мечты про Беларусь как криптобиржевой центр региона? Мосбиржа рассчитывает с 2027 го…
  5. Apr 12, 2026На свободу вышли почти все фигуранты «книжного дела», кроме Змитра Коласа, пишет @nashaniv…
  6. Apr 10, 2026В минском офисе известной архитектурной студии ZROBIM architects второй день подряд работа…
Threads Profile ViewerView any public Threads profile without an account.Open ThreadLook →Writing with AI? Make it sound human.Metric37 rewrites AI drafts so they read naturally. Free AI detector, 1,500 words free.Try Metric37 →